Алешчаняты
Алешчаня́ты[1] (трансліт.: Alieščaniaty, руск.: Алещеняты) — вёска ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці, у складзе Гародзькаўскага сельсавета. 8 гаспадарак, 11 жыхароў (2008). ГеаграфіяРэльеф раўнінна-ўзгорысты, на поўначы цячэ р. Заходняя Бярэзіна (прыток Нёмана). Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз вёскі Роўкавічы, Куцяняты і далей па шашы Валожын — Гародзькі. Планіровачна складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход уздоўж ракі і забудаванай аднабакова, шчыльна, традыцыйнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. ГісторыяУ 1897 годзе вёска, 14 двароў, у Вішнеўскай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. З 1921 года ў складзе Польшчы, 17 двароў. З лістапада 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 5 ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі. У 1950 годзе вяскоўцы ўступілі ў калгас, потым у складзе калгаса «Перамога» (цэнтр — в. Філіпіняты). Вёска знаходзілася ў Забрэзскім сельсавеце Валожынскага раёна Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 года Мінскай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Маладзечанскім, з 6 студзеня 1965 года ў Валожынскім раёнах Мінскай вобласці. У 1994 годзе 15 двароў. 30 кастрычніка 2009 года вёска перададзена са скасаванага Забрэзскага сельсавета ў Гародзькаўскі сельсавет[2]. Насельніцтва
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia