Лукашына (Іўеўскі раён)
Лу́кашына[1] (трансліт.: Lukašyna, руск.: Лукашино) — вёска ў Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Іўеўскага сельсавета. Паводле пісьмовых крыніц вядома з XVI ст. як цэнтр Лукашынскага войтаўства Іўеўскай воласці Ашмянскага павета Віленскага ваяводства. У 1598 г. — сяло, 22 валокі зямлі, у складзе маёнтка Іўе, які тым часам належаў Кішкам. У 1634 г. — 50 дымоў, 22 валокі зямлі. У XIX — пачатку ХХ ст. — вёска ў Іўеўскай воласці Ашмянскага павета Віленскага губерні. У 1861 г. — 127 рэвізскіх душ. Адносілася да маёнтка Іўе Замойскіх. У 1866 г. — 37 двароў, 264 жыхары. Уваходзіла ў Іўеўскае, затым — цэнтр Лукашынскага сельскага таварыства. У 1897 г. — 60 двароў, 395 жыхароў, у 1905 г. — 463 жыхары, 602 дзесяціны зямлі, у 1909 г. — 69 двароў. У 1921—1939 гг. — у Іўеўскай гміне Валожынскага, з 1926 г. — Лідскага паветаў Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921 г. — 66 двароў, 394 жыхары. З 12.10.1940 г. — вёска (82 двары, 488 жыхароў) у Іўеўскім сельсавеце Іўеўскага раёна. З 25.6.1941 г. да 7.7.1944 г. акупіравана нямеца-фашысцкімі захопнікамі. У студзені 1952 г. арганізаваны калгас «17 верасня», з сакавіка 1953 г. — цэнтр калгаса «Шлях Леніна». З 16.7.1954 г. — цэнтр Лукашынскага сельсавета. З 1962 г. — у Іўеўскім сельсавеце. У 1970 г. — 419 жыхароў. У 1999 г. 110 двароў, 248 жыхароў. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia