Стоневічы
Сто́невічы[1] (трансліт.: Stonievičy, руск.: Стоневичи) — вёска ў Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Іўеўскага сельсавета. ГісторыяУ ХVII стагоддзі маёнтак і вёска Стоневічы ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства. У 1690 годзе маёнтак належаў Ф. Длускаму, 1 дым. У 1735 годзе адносіліся да Дудскай парафіі (храм — Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі, в. Дуды). У другой палове ХІХ стагоддзя вёска ў Іўеўскай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. У 1861 годзе 34 рэвізскія душы, у складзе маёнтка Іўе графіні Замойскай. З сярэдзіны ХІХ стагоддзя ў Іўеўскім графстве. Паводле перапісу 1897 года налічвалася 19 двароў і 147 жыхароў. У 1905 годзе ў вёсцы 157 жыхароў, 164 дзесяціны зямлі, у фальварку Замойскіх 16 жыхароў, 117 дзесяцін зямлі. У 1921—1939 гадах у Іўеўскай гміне Валожынскага, затым Лідскага паветаў Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921 годзе ў вёсцы 27 двароў, 138 жыхароў, у фальварку 2 двары, 30 жыхароў. З 12 кастрычніка 1940 года вёска (21 двор, 173 жыхары) і хутар (9 двароў, 41 жыхар) у Старчаняцкім сельсавеце Іўеўскага раёна. З 1952 года ў складзе калгаса «Ураджай». З 1961 года ў Іўеўскім пассавеце, а з 1962 года ў Іўеўскім сельсавеце[2] і ў калгасе «Нёман». З 1967 года ў складзе Морынскага сельсавета[3]. У 1970 годзе 109 жыхароў, у калгасе «Прынёманскі». У 1999 годзе 28 двароў, 47 жыхароў. З 1986 года ў зоне радыяцыйнага кантролю. 18 красавіка 2017 года пасля скасавання Морынскага сельсавета вёска далучана да Іўеўскага сельсавета[4]. Славутасці
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia