Іўеўскі сельсавет
І́ўеўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — горад (да 2000 г. гарадскі пасёлак) Іўе (не ўваходзіць у склад). Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Іўеўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Лукашынскага сельсавета[1]. 3 мая 1962 года цэнтр Дайлідскага сельсавета перанесены ў гарадскі пасёлак Іўе, а сельсавет перайменаваны ў Іўеўскі, у склад сельсавета з адміністрацыйнага падпарадкавання Іўеўскага пассавета перададзены 19 населеных пунктаў (Вялікі Збойск, Галенава, Галяноўка, Ганаўшчына, Ганчары, Дзешавічы, Дзяманты, Дуды, Дындылішкі, Лукашына, Малы Збойск, Пазяняты, Паўлавічы, Саўгуці, Старчаняты, Стоневічы, Стрыжаняты, Шаптуны і Яславічы)[2]. У 1976 годзе ў склад Морынскага сельсавета перададзены 9 населеных пунктаў (Галенава, Галяноўка, Дуды, Дындылішкі, Збойск, Паўлавічы, Старчаняты, Стоневічы і Яславічы), а ў склад сельсавета з Лаздунскага сельсавета перададзена вёска Ятаўтавічы[3]. 30 мая 1988 года ў склад сельсавета з Ліпнішкаўскага сельсавета перададзены 9 населеных пунктаў (вёскі Бярэзаўцы, Драбышы, Дунай, Едкавічы, Карпавічы, Красоўшчына, Русакі, Сенькавічы і Судрогі)[4]. 18 красавіка 2017 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Морынскага сельсавета (19 населеных пунктаў: аграгарадок Морына, вёскі Бурдукі, Вялікія Сонтакі, Галенава, Галяноўка, Дуды, Дындылішкі, Залейкі, Збойск, Каўкелі, Крывічы, Лугавая, Малыя Сонтакі, Масткі, Навасёлкі, Паўлавічы, Старчаняты, Стоневічы, Яславічы)[5]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (31 населены пункт) — 2008 чалавек[6], з іх 70,6 % — беларусы, 27,8 % — палякі, 1,0 % — рускія[7]; паводле перапісу 2019 года (50 населеных пунктаў) — 2112 чалавек[8]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia