Лхаса
![]() ![]() Лхаса[2] — гарадская акруга ў Тыбецкім аўтаномным раёне КНР, адміністрацыйны цэнтр аўтаномнага раёна. Тое, што часта называюць «горадам Лхаса» (гістарычная сталіца Тыбета) — гэта сучасны раён Чэнгуань гарадской акругі Лхаса. Лхаса з’яўляецца таксама традыцыйнай рэзідэнцыяй Далай-ламы. Літаральна ў перакладзе з тыбецкай «Лхаса» азначае «месца багоў». Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел![]() Гарадская акруга Лхаса дзеліцца на 1 раён, 7 паветаў:
НасельніцтваНасельніцтва горада Лхаса складае каля 250 тыс. чалавек, а агульнае насельніцтва муніцыпалітэта — 521,500, уключаючы мігрантаў і выключаючы ваенны гарнізон. 100 000 чалавек складаюць мігранты. Па перапісу 2000 года 81,6 % насельніцтва складаюць этнічныя тыбетцы. У гэты лік не ўваходзяць салдаты і неафіцыйныя мігранты, большасць якіх — кітайцы. Паводле ацэнак тыбецкага ўрада ў выгнанні, этнічныя тыбетцы ў горадзе Лхаса складаюць меншасць. У апошні час праходзіла істотная лібералізацыя эканомікі Кітая, нямала кітайцаў пасялілася таксама ў ваколіцах Лхасы, актывізавалі мясцовую эканоміку. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia