Тыбецкі аўтаномны раён
Тыбецкі аўтаномны раён — аўтаномны раён на захадзе КНР. У КНР часам завецца проста Сіцзан («Тыбет»), хоць гістарычна Тыбет займаў вялікую тэрыторыю. Сталіца і найбуйнейшы горад - Лхаса (Ласа). Насельніцтва 2.740.000 чалавек (31-е месца сярод правінцый; даныя 2004 г.). ГеаграфіяТыбецкі аўтаномны раён (Сіцзан) займае плошчу 1228400 км² (2-е месца сярод адміністрацыйна-тэрытарыяльных утварэнняў КНР) і размешчаны на Тыбецкім нагор’і, у самым высакагорным рэгіёне Зямлі. На поўдні ТАР знаходзяцца схілы Гімалайскі горнай сістэмы, а на мяжы з Непалам — гара Джамалунгма. Тыбецкі аўтаномны раён мяжуе з кітайскімі правінцыямі Юньнань, Цынхай, Сычуань, Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёнам, Індыяй, Кашмірам, Непалам, Бутанам. ТранспартТранспарт доўгі час быў фактарам, які стрымлівае развіццё Тыбету, паколькі ТАР размешчаны на сугор’і, якое адрозніваюць складаныя геаграфічныя ўмовы для будаўніцтва аўтадарог, а таксама абмежаваныя тэхналагічныя і фінансавыя магчымасці. З 2012 года цэнтральны ўрад павялічвае капіталаўкладанні ў інфраструктурнае будаўніцтва, дзякуючы чаму вялікі прагрэс быў дасягнуты ў развіцці мясцовай транспартнай галіны. Агульная даўжыня чыгунак у Тыбеце да 2021 года дасягнула 954 кіламетраў. Адкрыта 130 авіяліній, а пасажырапаток тыбецкіх аэрапортаў перавысіў 5 млн чалавек па выніках 2020 года[1]. Гл. таксамаЗноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia