Любоў Іванаўна Мазалеўская
Любо́ў Іва́наўна Мазале́ўская (12 (25) студзеня 1903, маёнт. Каўшова, цяпер Мастоўскі раён — 18 ліпеня 1964) — беларуская актрыса, тэатральны рэжысёр, педагог. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР. БіяграфіяУнучка Рыгора Мазалеўскага. Вучылася ў Скідальскім вучылішчы і Гродзенскай прыватнай гімназіі. У 1920 годзе, падчас польска-савецкай вайны, з адступаючай Чырвонай Арміяй з’ехала на ўсход. Скончыла Беларускую драматычную студыю ў Маскве (1926), працавала ў Тэатры імя Якуба Коласа (Віцебск) і Тэатры імя Янкі Купалы (Мінск), на кінастудыі, выкладала ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце. Арганізатар, галоўны рэжысёр (1956—1961, 1963—1964) Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача (Мінск). ТворчасцьСярод тэатральных пастановак Л. Мазалеўскай: «Папараць-кветка» (1957) і «На хвалях Серабранкі» (1961) І. Козела, «Горад майстроў» Т. Габэ (1956), «У пошуках радасці» В. Розава (1958), «Даходнае месца» А. Астроўскага, «Пакуль вы маладыя» І. Мележа, «Закон Лікурга» паводле Т. Драйзера, «Аксамітны сезон» М. Пагодзіна, «Гардзячка» паводле Т. Ян і інш. Знялася ў шэрагу карцін беларускай кінастудыі. Фільмаграфія
«Шчасце» (сцэнарый В. Салаўёва, М. Таўбэ, рэжысёр А. Файнцымер) і інш.[1] Ушанаванне памяці
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia