Людміла Аляксандраўна Гамуліна
Людміла Аляксандраўна Гамуліна (па мужу Цурбакова; 9 кастрычніка 1913, Санкт-Пецярбург — 2 верасня 1969) — беларуская актрыса. Заслужаная артыстка БССР (1961). БіяграфіяНарадзілася 9 кастрычніка 1913 года ў Санкт-Пецярбургу[1]. У 1937—1941 гадах працавала ў Тэатры юнага гледача БССР, з 1945 года ў Палескім і Пінскім, з 1954 года ў Магілёўскім, з 1955 года ў Гомельскім абласным драматычным тэатрах[1]. Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1947 года. Памерла 2 верасня 1969 года[1]. ТворчасцьСярод роляў: Альжбета («Паўлінка» Я. Купалы), Ганна Чыхнюк («Выбачайце, калі ласка!» А. Макаёнка), Шаблова, Уліта («Позняе каханне », «Лес » А. Астроўскага), Панова («Любоў Яравая » К. Транёва ), Маоам Ксідыяс («Інтэрвенцыя» Л. Славіна), Глафіра («Ягор Булычоў і іншыя » М. Горкага), гаспадыня Ніскавуоры («Каменнае гняздо» Х. Вуаліёкі) і інш[1]. Сям’яУ шлюбе з акцёрам Мікалаем Цурбаковым (1911—1984). УзнагародыЗаслужаная артыстка БССР (1961)[1]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia