Людміла Аляксееўна Карманава
Людміла Аляксееўна Карманава (дзявочае Акалелава; нар. 13 мая 1940, с. Вяцкае-на-Амуры, Нанайскі раён, Хабараўскі край[1] — 14 сакавіка 2024, Гомель) — беларускі архітэктар. БіяграфіяНарадзілася ў сям’і Аляксея Іванавіча (1914—1987) і Лідзіі Андрэеўны (1919—2006) Акалелавых. Скончыла Беларускі політэхнічны інстытут у 1967 годзе. Працавала галоўным архітэктарам Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці, у Гомельграмадзянпраекце, з 1971 года — старшы архітэктар, галоўны архітэктар праектаў у Белдзіпрагандлі[1], з 1989 года — галоўны архітэктар праектаў у інстытуце «Гомельпраект»[2]. Пасля выхаду на пенсію працягвала працаваць галоўным архітэктарам праектаў у гомельскіх арганізацыях ПКМ «Будпраект», «Перспектыва-праект», будаўнічай кампаніі «Славія». Выкладала ў Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту. Ветэран працы[2]. Член Саюза архітэктараў СССР з 1976 года. Пражывала ў Гомелі[1]. Памерла 14 сакавіка 2024 года пасля хваробы[2]. ТворчасцьАсноўныя працы: пракуратура па вул. Пушкіна (1971), прадмаг у мікрараёне № 11 (1985) у Гомелі, блок збудаванняў Івацэвіцкага РОС[удакладніць] (1980), прадмаг у мікрараёне Бабры (1981), крыты рынак з клеедраўляных канструкцый у Мазыры (1985), адміністрацыйна-бытавы корпус базы «Культгандаль» у Магілёве (1982)[1], генпланы мікрараёнаў пасёлкаў для чарнобыльскіх перасяленцаў, рэстаран «Ірына» ў Гомелі, офіс з рэстаранам «Стары дом» у Гомелі і многія іншыя[2]. Сям’яУ шлюбе з інжынерам-будаўніком Геніем Яўгенавічам Карманавым (1928—2007) мела дачку Наталлю (нар. 1975), таксама архітэктара. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia