Людміла Анатолеўна Волкава
Людміла Анатолеўна Волкава, па нараджэнні Сцяпура (нар. 12 студзеня 1947, г. Брэст, Брэсцкая вобласць, БССР) — беларуская музыказнаўца. Кандыдат мастацтвазнаўства (2001), дацэнт (2005). БіяграфіяНарадзілася 12 студзеня 1947 года ў Брэсце. Скончыла ў 1973 годзе Беларускую дзяржаўную кансерваторыю імя А. В. Луначарскага па спецыяльнасці «Музыказнаўца» па класе Г. С. Глушчанкі, у 1976 годзе — аспірантуру Дзяржаўнага музычна-педагагічнага інстытута імя Гнесіных у Маскве па спецыяльнасці «Музычнае мастацтва» па класе М. С. Брук[1]. З 1976 года працуе на кафедры гісторыі музыкі, затым кафедры гісторыі музыкі і музычнай беларусістыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі[1]. У 2001 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме «Беларуская сімфонія другой паловы ХХ стагоддзя: эвалюцыя і жанравыя разнавіднасці» пад кіраўніцтвам Радаславы Аладавай[1]. Сябра Беларускага саюза кампазітараў і Саюза кампазітараў СССР з 1981 года[2]. Навуковая і педагагічная дзейнасцьЗ’яўляецца вядучым спецыялістам па гісторыі заходнееўрапейскай музычнай культуры. Навукова-даследчыя інтарэсы Л. А. Волкавай сканцэнтраваны ў сферы беларускай музыкі ХХ-ХХI стагоддзяў. Шматлікія гісторыка-тэарэтычныя артыкулы па праблемам развіцця нацыянальнай музыкі і творчасці беларускіх кампазітараў, аб’ёмныя главы ў калектыўных даследаваннях. Аўтарка вучэбных дапаможнікаў[1]. УзнагародыУзнагароджана граматамі Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі, Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, ганаровай граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (2022)[1]. Публікацыі
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia