Людміла Васільеўна Казлоўская
Людміла Васільеўна Казлоўская (28 лістапада 1936, в. Бабчын, Хойніцкі раён, Гомельская вобласць — 17 лістапада 2020) — беларуская эканамістка. Доктар эканамічных навук (1983), прафесар (1989)[1]. БіяграфіяСкончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Фізічная геаграфія», 1958), Інстытут эканомікі АН БССР (аспірантура, 1965). Працавала ў Інстытуце эканомікі АН БССР (1965—1988, у 1980—1983 — загадчык сектара, з 1983 — намеснік дырэктара па навуковай рабоце), Беларускім дзяржаўным універсітэце (1988—2015, геаграфічны факультэт, кафедра эканамічнай геаграфіі Беларусі і дзяржаў Садружнасці, прафесар, у 1988—2002 — загадчык кафедры). Навуковыя інтарэсы: рэгіянальная эканоміка; тэрытарыяльная арганізацыя прамысловасці; тэрытарыяльная арганізацыя грамадства. УзнагародыГраматы Вярхоўнага Савета Беларускай ССР (1981, 1983), грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2001, 2006), Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь (2001), нагрудны значок «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (1996). КрыніцыЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia