Людміла Забалоцкая
Людміла Забалоцкая, сапр. Людміла Васілеўна Саламаха (27 снежня 1949, г. Крычаў Магілёўскай вобл. — 28 лістапада 2021[1], Мінск) — беларуская паэтэса і перакладчыца. БіяграфіяНарадзілася ў сям’і служачых. У 1968 г. скончыла Крычаўскае медыцынскае вучылішча, працавала карэспандэнтам чавускай раённай газеты «Іскра». У 1974 г. скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1974—1984 гг. навуковы рэдактар у Беларускай Савецкай Энцыклапедыі імя П. Броўкі[2], на Беларускім тэлебачанні, намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Пралеска» (1991—95), у выдавецтве «Полымя», з 1996 у часопісе «Адукацыя і выхаванне». Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1990 года[2]. Памерла 28 лістапада 2021 года ў Мінску[2]. Пахаваная на Заходніх могілках Мінска[3]. ТворчасцьДрукуецца з 1967 года. Аўтар зборнікаў вершаў «Сакавік» (1974), «Вадаводны васілёк» (1981), «Святло палыну» (1989), «Струны памяці» (1991). Асноўная тэма творчасці — жаночая доля, каханне і пошукі жыццёвай гармоніі. Паэтэса чулая да мастацкага слова, настойлівая ў пошуку сродкаў узбагачэння паэтычнай тэматыкі. Пераклала на беларускую мову раман Вальтэра Скота «Айвенга» (1997). Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia