Людміла Мікалаеўна Жалнерчык
Людміла Мікалаеўна Жалнерчык (нар. 30 красавіка 1964, в. Леснікі, Драгічынскі раён, Брэсцкая вобласць, БССР) — беларускі правазнаўца, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 склікання. БіяграфіяCкончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Правазнаўства». Праходзіла службу на пасадах следчага, старшага следчага следчага аддзела Асіповіцкага гарадскога і раённага выканкамаў Магілёўскай вобласці; старшага следчага па асабліва важных справах следчага ўпраўлення УУС Брэсцкага аблвыканкама. Узначальвала ўпраўленне занальна-лінейнага кантролю папярэдняга расследавання, штаб УУС Брэсцкага аблвыканкама. Закончыла службу на пасадзе намесніка наальніка ўпраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 склікання ад Баранавіцкай сельскай акругі № 7, член Пастаяннай камісіі па заканадаўстве[2]. Замужам, мае сына і дачку. Узнагароды
Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia