Немяржанскі сельсавет
Немяржа́нскі сельсавет (руск.: Немержанский сельсовет) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Нямержа. Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Нямержаўскі сельсавет у складзе Драгічынскага раёна Палескай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Аляксеевіцкага сельсавета[1]. 21 студзеня 1961 года ў склад сельсавета з Хомскага сельсавета перададзены вёскі Маркавічы і Чарнеевічы[2], якія 16 мая 1988 года вернуты ў склад Хомскага сельсавета[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Немяржанскага сельсавета было 13 населеных пунктаў[4]. 20 жніўня 2021 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Вулькаўскага сельсавета (5 населеных пунктаў: аграгарадок Вулька, вёскі Асаўляны, Белянок, Ласінцы, Сіманавічы)[5]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (7 населеных пунктаў) — 1090 чалавек[6], з іх 94,6 % — беларусы, 4,0 % — украінцы, 1,3 % — рускія[7]; паводле перапісу 2019 года (7 населеных пунктаў) — 745 чалавек[8]. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia