Людміла Уладзіміраўна Дучыц
Людміла Уладзіміраўна Дучыц (12 снежня 1950, Мінск) — беларускі археолаг, гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1982). БіяграфіяСкончыла ў 1975 годзе БДУ. У 1974—2006 гадах у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі. Навуковая дзейнасцьДаследуе этнічную гісторыю, матэрыяльную і духоўную культуру насельніцтва зямель Полацкага княства, зараджэнне беларускага этнасу, старажытны касцюм, сакральныя язычніцкія і язычніцка-хрысціянскія аб’екты, пытанні этнапсіхалогіі. Праводзіла археалагічныя раскопкі на гарадзішчах Маскавічы і Рацюнкі на Браслаўшчыне, гідраархеалагічныя даследаванні ў Падзвінні, раскапала больш за 300 курганоў на поўначы Беларусі. Аўтар манаграфій «Браслаўскае Паазер’е ў ІХ-ХІУ стст.» (1991), «Касцюм жыхароў Беларусі X—XIII стст.: паводле археалагічных звестак» (3-е выд., 2005), адзін з аўтараў «Археалогіі Беларусі» (т. 4, 2001). Творы
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia