Рацюнкі (гарадзішча)
Рацюнкі — археалагічны помнік — гарадзішча каля вёскі Рацюнкі Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца на паўднёвай ускраіне вёскі. АпісаннеУзвышаецца над наваколлем на 10 м. Пляцоўка круглая, дыяметрам 45 м, земляных умацаванняў не мае. Вядома з 1895 года. Даследавала ў 1976, 1978, 1979, 1981 гадах Л. У. Дучыц. Ускрыта 236 м² плошчы. Культурны пласт 0,6 м, у ім знойдзены фрагменты ляпной і ганчарнай керамікі, жалезныя нажы, рыбалоўныя кручкі, цыліндрычны замок з каленчатым ключом, броназавая спіральная трубачка, пласціністы бранзалет, шкляны гладкі блакітны бранзалет, гліняныя і шыферныя прасліцы, касцяныя праколкі і каменныя сякеры, касцяныя наканечнікі стрэл і дзідаў. Сярод знаходак вылучаецца фрагмент вырабу з косці з выявамі чалавека з аднаго боку і конніка з другога. Гарадзішча датуецца VII ст. да н.э. — XIII ст. н.э. Адносіцца да днепра-дзвінскай і штрыхаванай керамікі культур і перыяду Кіеўскай Русі. Матэрыялы даследаванняў захоўваюцца ў Інстытуце гісторыі Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia