Людміла Фёдараўна Мажэйка
Людміла Фёдараўна Мажэйка (нар. 1958) — беларуская вучоная ў галіне акушэрства і гінекалогіі. Доктар медыцынскіх навук, прафесар[2]. У 2017 годзе па выніках конкурсу Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь прызнана лепшым урачом акушэрам-гінеколагам Рэспублікі Беларусь[3]. БіяграфіяСкончыла Мінскі ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга дзяржаўны медыцынскі інстытут у 1984 годзе па спецыяльнасці «лячэбная справа»; у 1986 г. — клінічную ардынатуру, у 1989 г. — аспірантуру па спецыяльнасці акушэрства і гінекалогія, Тэма кандыдацкай дысертацыі «Трансфузійная тэрапія пры аперацыі кесарава сячэнне», з 1989 г. кандыдат медыцынскіх навук, з 1996 г. — дацэнт[3]. У 2002 г. абараніла доктарскую дысертацыю «Станаўленне рэпрадуктыўнай сістэмы дзяўчынак-падлеткаў і карэкцыя яе парушэнняў», з 2003 г. — доктар медыцынскіх навук, з 2005 г. — прафесар[3]. Загадчыца кафедры акушэрства і гінекалогіі Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Старшыня Беларускага навукова-практычнага грамадскага аб’яднання «Асацыяцыя акушэраў-гінеколагаў і неанатолагаў»[2]. Навуковая дзейнасцьНапрамкі навуковай дзейнасці: дзіцячая і падлеткавая гінекалогія; акушэрства; эндаскапічная хірургія жаночых органаў[2]. З 1992 г. займаецца мікраінвазіўнымі хірургічнымі ўмяшаннямі на органах рэпрадуктыўнай сістэмы. Распрацоўвае новыя метады дыягностыкі і лячэння, у тым ліку пры анамаліі палавых органаў, дабраякасных пухлінах малога таза і прыдаткаў, эндаметрыёзе, запаленчых захворваннях палавых органаў, бясплоднасці[2]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia