Закозельскі сельсавет
Зако́зельскі сельсавет (руск.: Закозельский сельсовет) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Закозель. Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Літоўскі сельсавет у складзе Драгічынскага раёна Палескай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Літоўск. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Валавельскага сельсавета, вёска Пігановічы пералічана ў склад Першамайскага сельсавета Антопальскага раёна[1]. 21 снежня 1970 года цэнтр перанесены ў вёску Закозель, сельсавет перайменаваны ў Закозельскі[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Закозельскага сельсавета было 8 населеных пунктаў[3]. 1 снежня 1975 года ў склад сельсавета з Папінскага сельсавета перададзены вёскі Вулька Радавецкая, Каралін, Карлавічы, Селішча, Сулічава, у склад Драгічынскага сельсавета перададзены вёскі Нагор’е і Пярковічы[4]. 17 верасня 2013 года да сельсавета далучана частка скасаванага Галоўчыцкага сельсавета (вёскі Галоўчыцы, Дзятлавічы, Корсунь, Пігановічы, Толкава)[5]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (9 населеных пунктаў) — 2098 чалавек[6], з іх 90,9 % — беларусы, 5,8 % — украінцы, 2,3 % — рускія[7]; паводле перапісу 2019 года (14 населеных пунктаў) — 2368 чалавек[8]. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia