Лявон Неўдах
Лявон (Лявонцій Пятровіч) Неўдах (7 жніўня 1947, вёска Радчыцк, Столінскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі празаік, паэт БіяграфіяНарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пасля сямігодкі вучыўся ў Мінскім політэхнікуме (1962—1963), скончыў Полацкі нафтавы тэхнікум (1966) і факультэт журналістыкі Белдзяржуніверсітэта (1981). У 1967—1969 служыў танкістам у Савецкай Арміі. Пасля дэмабілізацыі працаваў аператарам тэхналагічных установак на Полацкім нафтаперапрацоўчым заводзе (цяпер — ААТ «Нафтан»). У красавіку 1974 быў запрошаны на пасаду карэспандэнта ў наваполацкую гарадскую газету «Химик», з 1995 па 2005 — галоўны рэдактар гэтай газеты. У 1979 прыняты ў Саюз журналістаў СССР. З 1998 — член Саюза беларускіх пісьменнікаў. Член Беларускага ПЭН-цэнтра. ТворчасцьДэбютаваў вершамі ў наваполацкай гарадской газеце «Химик» у 1972, у рэспубліканскім друку—апавяданнем у 1984 (часопіс «Маладосць»). Аўтар кніг: прозы — «Формула дабрыні» (1989), «Бумеранг» (2003); паэзіі — «Чорнае святло» (1998), «Каханак восені» (2010). Сааўтар кніг «Першыя сцежкі» (1987), «Za bielym sneghom» (1989), «Там, дзе званы Сафіі» (2003), «Ад ніў прыдзвінскіх» (2009) і іншых калектыўных зборнікаў паэзіі і прозы. Перакладаўся на славацкую і рускую мовы. КрыніцыЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia