Ліна Васілеўна Кастэнка
Лі́на Кастэ́нка (укр.: Лі́на Косте́нко; нар. 19 сакавіка 1930) — украінская пісьменніца-шасцідзясятніца. Лаўрэат Шаўчэнкаўскай прэміі (1987), Прэміі Антонавічаў (1989), прэміі Петраркі (1994). Сярод перакладчыкаў твораў на беларускую мову — Эдуард Акулін, Алесь Бадак, Міхась Скобла[3], Валянціна Аколава, Данута Бічэль, Васіль Вітка, Валянціна Коўтун, Ніна Мацяш, Рыгор Семашкевіч, Янка Сіпакоў, Яўгенія Янішчыц[4]. БіяграфіяНарадзілася ў сям’і настаўнікаў. У 1936 годзе сям’я пераехала ў Кіеў, дзе Ліна Кастэнка скончыла сярэднюю школу № 123. Вучылася ў Кіеўскім педагагічным інстытуце, Літаратурным інстытуце імя А. М. Горкага, які скончыла ў 1956 годзе. У савецкія часы актыўна ўдзельнічала ў дысідэнцкім руху, за што была надоўга выключаная з літаратурнага працэсу. Аўтар паэтычных зборнікаў «Над берегами вічної ріки» (1977), «Неповторність» (1980), «Сад нетанучих скульптур» (1987), рамана ў вершах «Маруся Чурай» (1979, Шаўчэнкаўская прэмія 1987, пераклад на беларускую мову Ніны Мацяш), паэмы «Берестечко» (1999, 2010). У 2010 годзе апублікавала першы празаічны раман «Запіскі ўкраінскага вар’ята» («укр.: Записки українського самашедшого»), які стаў адным з лідараў продажаў сярод украінскіх кніг у 2011 годзе. З 1986 года Л. Кастэнка актыўна даследуе культуру, народныя звычаі і традыцыі раёнаў Палесся, спустошаных ў выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Неаднаразова ездзіла ў зону адчужэння. Ганаровы прафесар Кіева-магілянскай акадэміі, ганаровы доктар Львоўскага і Чарнавіцкага ўніверсітэтаў. Адмовілася ад звання Героя Украіны. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia