Медаль «У памяць 1500-годдзя Кіева»
Меда́ль «У па́мяць 1500-го́ддзя Кі́ева» — дзяржаўная ўзнагарода СССР. Заснаваны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 10 мая 1982 года ў адзначэнне 1500-годдзя горада Кіева. Аўтар малюнка медаля — мастак Е. Г. Кудзь. ГісторыяПершае ўручэнне медаля «У памяць 1500-годдзя Кіева» было зроблена 26 мая 1982 года. Член Палітбюро ЦК КПСС, першы сакратар ЦК Кампартыі Украіны У. В. Шчарбіцкі ўручыў медаль Генеральнаму сакратару ЦК КПСС, Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР Л. І. Брэжневу «за вялікі ўклад у сацыяльна-культурнае і эканамічнае развіццё сталіцы Украіны горада-героя Кіева». Статут медаляМедалём «У памяць 1500-годдзя Кіева» ўзнагароджваюцца:
Узнагароджанне медалём «У памяць 1500-годдзя Кіева» ажыццяўляецца ад імя Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР выканаўчым камітэтам Кіеўскага гарадскога Савета народных дэпутатаў. Медаль «У памяць 1500-годдзя Кіева» носіцца на левым баку грудзей і пры наяўнасці іншых медалёў СССР размяшчаецца пасля медаля «У памяць 250-годдзя Ленінграда». Апісанне медаляМедаль «У памяць 1500-годдзя Кіева» вырабляецца з латуні і мае форму правільнага круга дыяметрам 32 мм. На аверсе медаля на фоне разгорнутых сцягоў і разбежных прамянёў размешчана выява манумента ў гонар Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі, узведзенага ў горадзе Кіеве. У верхняй частцы медаля па акружнасці надпіс: «В память 1500-летия Киева». На рэверсе медаля ў верхняй яго частцы змешчана выява медаля «Залатая Зорка», пад ёй — надпіс у два радкі: «ГОРОДУ-ГЕРОЮ СЛАВА!». У ніжняй частцы медаля змешчана выява будынка Вярхоўнага Савета Украінскай ССР, за ім справа — выява помніка культуры ХІ стагоддзя — Сафійскага музея. Усе надпісы і выявы на медалю выпуклыя. Края медаля абрамлены борцікам. Медаль пры дапамозе вушка і кольца злучаецца з пяцівугольнай калодачкай, абцягнутай шаўковай муаравай стужкай зялёнага колеру шырынёй 24 мм з чырвонай і блакітнай палоскамі па краях шырынёй 2 мм кожная. Пасярэдзіне стужкі чырвоная паласа шырынёй 8 мм, абрамленая па краях двума залатымі палоскамі па 0,5 мм з адлегласцю паміж імі 1 мм. Ілюстрацыі
Літаратура
СпасылкіМедаль «В память 1500-летия Киева»(недаступная спасылка). Ордена и медали СССР. Архівавана з першакрыніцы 13 чэрвеня 2017. Праверана 05 января 2008. |
Portal di Ensiklopedia Dunia