Ліпляны (археалагічныя помнікі)Ліпляны — археалагічныя помнікі — паселішчы каля в. Ліпляны Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Адкрыты і абследаваліся ў 1989—1990 гг. В. С. Вяргей, М. М. Крывальцэвічам, В. Я. Кудрашовым, у 2004 г. М. М. Крывальцэвічам. Паселішча—1Знаходзіцца больш чым за 2,5 км на паўночныўсход ад всскі, на пойме левабярэжжа р. Убарць, на узвышшы (вышыня 1—2 м). Знойдзены кераміка і крамянёвыя вырабы днепра-данецкай культуры неаліту, абломкі ляпнога посуду кола культуры шнуравой керамікі, тшцінецкага культурнага кола, ранняга жалезнага веку. Паселішча—2Знаходзіцца больш чым за 3км на паўночны ўсход ад вёскі, 0,4 км на паўночны ўсход ад паселішча—1, на пойме левабярэжжа р. Убарць, на заходняй ускраіне вялікага ўзвышша, выцягнутага з поўдня на поўнач (вышыня каля 4 м). Знойдзены крамянёвыя вырабы (мікрапласцінкі, разцы, пласцінкі і вастрыі з прытупленай спінкай) эпохі мезаліту, рэшткі ляннога посуду і апрацаваныя крамянёвыя прылады днепра-данецкай культуры, вырабы з крэменю і абломкі некалькіх пасудзін кола культуры шнуравой керамікі і тшцінецкага культурнага кола. Сярод тшцінецкай керамікі — развал вялікага таўстасценнага гаршка з моцна выступаючым пад краем венчыка наляпным валікам. Паселішча—3Знаходзіцца за 0,4 км на паўночны захад ад паселішча—2, на левабярэжжы р. Убарць, на пясчанай выспе (вышыня да 4 м). Знойдзены фрагменты ляпнога посуду і крамянёвых вырабаў днепра-данецкай культуры, апрацаваны крэмень і абломкі посуду кола культуры шнуравой керамікі і тшцінецкага культурнага кола, фрагменты керамікі жалезнага веку. Паселішча—4Знаходзіцца за 0,2 км на паўднёвы захад ад паселішча—3, на левым беразе р. Убарць, на пагорку. Знойдзены фрагменты керамікі тшцінецкага культурнага кола, апрацаваны крэмень і абломак посуду перыяду неаліту. Паселішча—5Прыблізна за 0,1 км на поўдзень ад паселішча—4, на пойменным узвьшшы (вышыня больш за 1 м). Знойдзены абломкі посуду і крамянёвыя вырабы тшцінецкага культурнага кола, фрагменты посуду і крамянёвыя вырабы днепра-данецкай культуры і кола культуры шнуравой керамікі. У 1990 г. у шурфе памерамі 1х1 м быў зафіксаваны культурны пласт магутнасцю 0,2—0,3 м. Паселішча—6Знаходзіцца каля 0,4 км на паўднёвы ўсход ад паселішча—2, на беразе старычнага возера на разбураным узвышшы (вышыня каля 2 м). Памеры 70х120 м. Знойдзены абломкі посуду і крамянёвыя вырабы днепра-данецкай культуры, рэшткі некалькіх пасудзін кола культуры шнуравой керамікі і тшцінецкага культурнага кола. Выяўлена паўзямлянка са зрубнай канструкцыяй сцен раннеславянскай пражскай культуры. Аснова заглыблена ў мацярык на глыбіні да 0,35 м. Паўночная і ўсходняя сцена захаваліся на даўжыні 2,6 і 3 м адпаведна, паўднёвая і заходняя сцены былі знішчаны. Жытло арыентавана па баках свету, абагравалася глінабітнай купальнай печчу ў паўночна-заходнім куце. Пад развалам печы прасочвалася яе чарэнь дыяметрам каля 0,8 м, з пласта гліны таўшчынёй да 3 см. У развале печы было некалькі цэлых і фрагментаваных гліняных «хлябцоў» у форме плазаватага шара дыяметрам 7—8 см. У запаўненні катлавана і ў развале печы знойдзены абломкі прыкладна ад 10 грубаляпных гаршкоў пражскага тыпу. Дыяметр іх вусцяў 12—35 см, таўшчыня сценак 0,6—1,2 см. У гаршкоў розная даўжыня адхіленай вонкі шыйкі, коса зрэзанае венца, слаба выпуклыя акруглыя плечыкі, змешчаныя ў верхняй траціне вышыні пасудзіны. Посуд па марфалагічных параметрах адносіццаа да VII ст. На тэрыторыі паселішча знойдзены фрагменты кругавога посуду з лінейным арнаментам XIII—XIV стст. Паселішча—7Знаходзіцца за 1,5 км на поўнач ад паселішча—6, ва ўрочышчы Красная Горка, на рэштках узвышша, у левабярэжжы р. Убарць. Знойдзены крамянёвыя вырабы і фрагменты посуду неалітычнай днепра-данецкай культуры і кола культуры шнуравой керамікі. Сярод знаходак — развал неалітычнага гаршка з вузкім плоскім дном і накольчатым арнаментам. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia