Ліст да Філімона Святога Апостала Паўла
Ліст да Філімо́на Свято́га Апо́стала Па́ўла[1], Ліст да Філімо́на[2], Пасла́ньне да Філімо́на[3] — адзін з лістоў апостала Паўла, які ўвайшоў у спіс кніг Новага Запавета. Месціцца пасля ліста да Ціта. АдрасатФілімон быў адным з кіраўнікоў царквы ў Калосах. Ён быў вельмі заможным чалавекам, у яго доме збіралася маладая хрысціянская суполка горада. Ён меў шмат маёмасці, а таксама рабоў. Апостал добра ведаў як Філімона, так і ўсю яго сям’ю, таму ў лісце Павел звяртаецца не толькі да Філімона, але і да яго жонкі Апфіі, а таксама да яго сына Архіпа, якія таксама былі хрысціянамі. Апостал называе Філімона і Архіпа сваімі супрацоўнікамі. Імя «Філімон» з грэчаскай мовы перакладаецца як «той, хто любіць міласэрнасць». Мэта напісання і змест лістаПавел, знаходзячыся ў турэмным зняволенні ў Рыме, сутыкнуўся з беглым рабом Анесімам. Анесім зрабіў свайму гаспадару Філімону нейкі злачынны ўчынак, хутчэй за ўсё, абкраў яго, а потым збег. На той час беглыя рабы знаходзілі прытулак у вялікіх гарадах, дзе было лягчэй схавацца ад пагоні. Такім чынам, Анесім апынуўся ў Рыме, дзе зноў зрабіў правіну і апынуўся ў турме. Там ён сустрэўся з Паўлам, дзякуючы якому стаў вернікам. Калі Анесім атрымаў свабоду, Павел адправіў яго дадому з суправаджальным лістом да яго былога пана. У лісце, які дайшоў да нас як ліст Філімону, Павел замаўляў за Анесіма, абгульваючы яго імя. Па-грэчаску «Анесім» значыць «каштоўны». Анесім як для Паўла, так і для Філімона, не бязмоўная рэч, але каштоўны і любімы брат. Апостал вельмі б жадаў, каб Філімон дараваў волю Анесіму, таму што Анесім стаў для Паўла вельмі добрым памочнікам. Ліст да Філімона самы кароткі з лістоў Паўла, ён завяршае збор лістоў апостала. Ліст складаецца ўсяго з аднаго раздзела. Акрама таго, гэта адзіны асабісты ліст у Новым Запавеце. Павел паўстае ў ім горача любячым, далікатным чалавекам і глыбокім псіхолагам. Згодна з паданнямі, Анесім апасля стаў біскупам царквы ў Калосах і, мабыць, дзякуючы яму ліст захаваўся, таму што быў вельмі дарагім для яго. Сціслы план ліста
Пераклады
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia