Пасадэна (Каліфорнія)
Пасадэна, таксама Пасадына (англ.: Pasadena [ˌpæsəˈdiːnə)]) — каліфарнійскі горад у акрузе Лос-Анджэлес, прыгарад Лос-Анджэлеса, размешчанага за 19 км на паўночны ўсход. Галоўны цэнтр даліны Сан-Габрыэль, размешчанай ля падножжа аднайменнага горнага кража побач з нацыянальным лесам Анджэлес. ГісторыяУ 1771 годзе Пасадэна ўваходзіла ў склад зямель каталіцкай місіі архангела Гаўрыіла, якая дала назву даліне і гарам. У 1834 г. мексіканскі губернатар вылучыў частку місіі пад назвай ранча «Сан-Паскуаль» у карыстанне адстаўнога афіцэра Хуана Марынэ. Паселішча заснаваў у 1874 Томас Эліёт з Індыяны. Назва горада ў перакладзе з мовы аджыбвэ азначае «вянок даліны». Пасёлак ператварыўся з цытрусавых плантацый у папулярны зімовы курорт пасля пабудовы чыгункі на Санта-Фэ. Навука і адукацыяПасадэна — адзін з галоўных адукацыйных цэнтраў ціхаакіянскага ўзбярэжжа: тут размешчаны Каліфарнійскі тэхналагічны інстытут. Паблізу горада дзейнічае навукова-даследчая лабараторыя НАСА — Лабараторыя рэактыўнага руху. Развіта вытворчасць высокадакладнага абсталявання, якое выкарыстоўваецца ў электроніцы і авіяцыі. Акрамя ўніверсітэта, у Пасадэне дзейнічаюць тры каледжы — Pasadena City College (1924), Pacific Oaks College (1945) і Art Center College of Design (1930). Насельніцтва
Гарады-пабрацімыСлавутасціУ цэнтры Пасадэны захавалася нямала асабнякоў пачатку XX стагоддзя, адзначаных уплывам руху мастацтваў і рамёстваў. Неафіцыйным сімвалам горада лічыцца пампезная ратуша 1927 года. Дзейнічае некалькі значных музеяў:
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
Літаратура
Крыніцы
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia