Майсей Якаўлевіч Гінзбург
Майсей Якаўлевіч Гінзбург (23.5(4.6).1892, Мінск — 7 студзеня 1946, Масква) — савецкі архітэктар. БіяграфіяСкончыў АМ у Мілане (1914) і архітэктурны факультэт Рыжскага політэхнічнага інстытута (1917). Адзін з арганізатараў АСА (1925), адказны рэдактар часопіса «Сучасная архітэктура» (з 1926). Унёс важны ўклад у тэорыю і практыку АСА (праект Дома Саветаў у Махачкале, 1926; Дом урада, цяпер будынак універсітэта, у Алма-Аце, 1930, і інш.). У 1928—32 распрацаваў праекты эканамічных жылых ячэек з рацыянальнай планіроўкай, а таксама жылых дамоў з абагульненым камунальна-бытавым абслугоўваннем (дома на М. Броннай, 1926, і вул. Чайкоўскага, 1928—30, у Маскве). Стварыў шэраг буйных праектаў планіроўкі (Чарнікоўскі прамысловы раён каля Уфы, 1931, раённая планіроўка Паўднёвага берага Крыму, 1930-я гг., — не ажыццёўлены), комплекс санаторыя ім. Г. К. Арджанікідзэ ў Кіславодску (з суаўтарамі, 1935-37). З 1921 выкладаў у маскоўскім ВХУТЕМАС (з 1923 — прафесар) і Маскоўскім вышэйшым тэхнічным вучылішчы ім. Н. Э. Баўмана. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia