Макак-рэзус
Макак-рэзус[1] (Macaca mulatta) — від макак, адзін з найбольш вядомых відаў сямейства Мартышкавых. Прыродаахоўны статус макак-рэзусаў у Чырвонай кнізе Міжнароднага саюза аховы прыроды пазначаны як LC («выклікае найменшую асцярогу») з прычыны шырокага распаўсюджвання, меркавана вялікай колькасці і адаптаванасці да разнастайных месцаў жыцця. Макак-рэзус насяляе Паўднёвую, Цэнтральную і Паўднёва-Усходнюю Азію, арэал віду найбольшы з усіх прыматаў, за выключэннем людзей. Сустракаецца на розных вышынях і ў самых розных месцах жыцця: ад лугоў да засушлівых і лясных зон, а таксама паблізу населеных пунктаў. Паходжанне назвыНазва «рэзус» нададзена віду макак французскім прыродазнаўцам Жанам Батыстам Адберам (1759—1800) у імя фракійскага цара Рэса, які падчас Траянскай вайны змагаўся на баку Троі. У еўрапейскія мовы імя ўвайшло ў латынізаваным напісанні Rhesus, скарочана — Rh. АпісаннеДаволі буйныя мажныя жывёлы, з цёмнай зеленавата-жоўтай афарбоўкай поўсці. Твар, вушы і кісці рук бледна-мяснога колеру. Рэзусы не баяцца вады, добра плаваюць і ныраюць. РазмнажэннеЦяжарнасць доўжыцца 164 дні, нараджаецца 1 дзіцяня, якога маці корміць да года. Маці зацята абараняе сваё дзіцяня. Палавая спеласць надыходзіць у 4 гады. Лад жыццяЖывуць рэзусы вялікімі зграямі (да 20 і больш асобін) у лясах або на адкрытых горных схілах. Індыйцы лічаць іх свяшчэннымі жывёламі і часам пакідаюць для іх непрыбранай частка ўраджаю на сваіх палях. МоваДля макак-рэзусаў характэрны некалькі тыпаў крыкаў. Гэтыя гукі рэзусы выдаюць у розных сітуацыях, у розных эмацыйных станах:
РаспаўсюджваннеСамы паспяховы і распаўсюджаны від прыматаў свету: сустракаюцца ў Пакістане, Індыі, у Гімалаях ад Непала да Паўночнай Бірмы, у Паўднёвым Кітаі, краінах Індакітаю; у вялікай колькасці жывуць нават у гарадах. Выкарыстанне ў медыцынеМакак-рэзусаў трымаюць у віварыях як мадэльныя аб’екты для медыцынскіх, эталагічных і нейрабiялагiчных даследаванняў. На гэтых малпах адкрыты рэзус-фактар — фактар сумяшчальнасці крыві. Макак часта выкарыстоўваюць для эксперыментаў па трансплантацыі органаў. Так, у 1970 годзе амерыканскі нейрахірург Роберт Уайт правёў трансплантацыю галавы адной малпы на цела другой. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia