Македонская літаратураПрыгожае пісьменства на македонскай мове зарадзілася ў 19 ст. і звязана з дзейнасцю асветнікаў Канстанціна і Дзімітра Міладзінавых, Партэнія Зографскага , Конэ Самарджыева і інш. Новая македонская літаратураУ станаўленні новай македонскай пісьменнасці і літаратуры вялікая роля належыць Крстэ Місіркаву, які даў першы ўзор кадыфікацыі македонскай літаратурнай мовы. У рэчышчы рэвалюцыйнай і народна-патрыятычнай традыцый развівалася паэзія (Коле Нядзелкаўскі , Венка Маркоўскі ), рэалістычныя тэндэнцыі выявіліся ў драматургіі (Васіл Ілёскі ). Першы паэтычны зборнік на македонскай мове — «Белыя досвіткі» Кочы Раціна быў выдадзены ў 1939 годзе. Сучасная македонская літаратураПасля Другой сусветнай вайны заснаваны Саюз македонскіх пісьменнікаў (1946), Таварыства македонскай мовы і літаратуры (1954), пачалі выходзіць літаратурныя перыядычныя выданні. Найбольшага росквіту дасягнула паэзія (Слаўка Янеўскі , Блажа Конескі, Аца Шопаў , Ганэ Тадароўскі ) і навелістыка (Улада Малескі , Ёван Бошкаўскі , Джорджы Абаджыеў ). Асновы новай драматургіі і заклалі Коле Чашуле і Васіл Ілёскі . У 1950—1960-я гг. вядучым літаратурным жанрам стаў раман («Вёска за сямю ясенямі» і «І боль, і гнеў» Янеўскага, «Тое, што было небам» і «Ткацкі станок» Малескага, «Пабрацімы» і «Глухія досвіткі» Ёрдана Леава , «Зоркі падаюць самі» Сімана Дракула ), зарадзілася аповесць (Дзімітар Солеў ). Асноўныя тэмы твораў — нацыянальна-вызваленчая барацьба, чалавек і рэвалюцыя, антыфашскае супраціўленне, сацыялістычныя пераўтварэнні. У гэтыя гады ў літаратуры адзначыўся т.зв. працэс дэдагматызацыі, адмаўлення ад лініі развіцця, вызначанай савецкімі ўзорамі, сацыялістычным рэалізмам; дэклараваліся ідэйна-эстэтычны плюралізм, разнастайнасць творчай метадалогіі. У 1970-я гг. ўзмацніліся рэалістычныя тэндэнцыі. Найбольш прыкметныя творчыя здабыткі належалі паэтам Ганэ Тадароўскаму, Радавану Паўлоўскаму , Антэ Попаўскаму , Матэі Матэўскаму, празаікам Жыўку Чынгу , Сіману Дракулу , Ташку Геаргіеўскаму , Джорджы Абаджыеву , драматургам Васілу Ілёскаму , Томэ Арсоўскаму . Для сучаснай літаратуры Македоніі характэрна суіснаванне разнастайных ідэйна-эстэтычнага і мастацкага кірункаў. Беларускія перакладыНа беларускай мове выдадзены македонскія казкі ў зборніку «Ці страшны страх?» (1970), «Югаславянскія казкі» (1999) і апавяданні ў зборніку «Югаслаўскія апавяданні» (1975). На беларускую мову паасобныя творы македонскіх пісьменнікаў перакладалі Ніл Гілевіч, П. Кавалёў, М. Паслядовіч, А. Разанаў, М. Ракітны, І. Чарота. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia