Максім Анатолевіч Жаўнерчык
Максім Жаўнерчык (нар. 9 лютага 1985, Салігорск) — беларускі футбаліст (абаронца) і трэнер. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2011—2014). Клубная кар’ераВыхаванец ДЮСШ горада Салігорска, пачаў кар’еру ў мясцовым «Шахцёры», выступаючы за дубль. У 2004 годзе перайшоў у БАТЭ, дзе неўзабаве стаў іграком асноўнага складу. Разам з барысаўчанамі тройчы станавіўся чэмпіёнам краіны, гуляў у групавым раўндзе Лігі чэмпіёнаў 2008/09. 20 студзеня 2009 года падпісаў чатырохгадовы кантракт з расійскай «Кубанню». Дэбютаваў за новы клуб у расійскай Прэм’ер-лізе 3 мая 2009 года, выйшаўшы на замену ў матчы супраць «Хімкаў». Застаўся ў складзе «Кубані» і пасля яе вылету з Прэм’ер-лігі па выніках сезона 2009, на наступны сезон дапамог клубу атрымаць перамогу ў Першым дывізіёне і вярнуцца ў Прэм’ер-лігу. 1 сакавіка 2012 года падоўжыў кантракт з «Кубанню». У 2013 годзе стаў радзей з’яўляцца на полі, але пасля таго, як увосень 2013 года «Кубань» узначаліў Віктар Ганчарэнка, пад кіраўніцтвам якога Жаўнерчык гуляў у БАТЭ, зноў стаў асноўным іграком краснадарцаў. Пачынаючы са жніўня 2014 года зноў апынуўся на лаўцы запасных, і ў выніку ў снежні 2014 года пакінуў «Кубань» па заканчэнні кантракта. 12 студзеня 2015 года вярнуўся ў склад барысаўскага БАТЭ[3]. У складзе барысаўчан стаў асноўным правым абаронцам. У жніўні 2015 года атрымаў траўму, ад якой аднавіўся толькі ў канцы сезона. У снежні 2015 года падоўжыў кантракт з БАТЭ[4]. У сезоне 2016 трывала гуляў на пазіцыі правага абаронцы, хоць часам адсутнічаў з-за траўм. Сезон 2017 таксама пачынаў асноўным правым абаронцам. У чэрвені 2017 года не гуляў з-за траўмы, пазней вярнуўся ў строй. 12 ліпеня апошні раз згуляў за БАТЭ ў кваліфікацыйным матчы Лігі чэмпіёнаў супраць «Алашкерта» (1:1), пасля чаго перастаў трапляць у заяўку на матчы. 31 ліпеня 2017 года было абвешчана аб зыходзе Жаўнерчыка з БАТЭ[5], і ў той жа дзень абаронца падпісаў кантракт з мінскім «Дынама»[6]. У сталічным клубе замацаваўся ў складзе на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. У пачатку 2018 года не трэніраваўся з дынамаўцамі і прапусціў першы турэцкі збор каманды, аднак у лютым падоўжыў кантракт з клубам на сезон 2018[7]. У сезоне 2018 з’яўляўся на полі нерэгулярна, правёў 9 матчаў у чэмпінаце Беларусі, адзін у Кубку Беларусі і тры ў Лізе Еўропы. У канцы 2018 года кантракт Жаўнерчыка з «Дынама» скончыўся, у студзені 2019 года ён ужо не трэніраваўся з камандай, а пазней абвясціў аб завяршэнні кар’еры[8]. Міжнародная кар’ераУ студзені 2011 года быў упершыню выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі. Дэбютаваў у зборнай 29 сакавіка 2011 года ў таварыскім матчы супраць Канады. Трэнерская кар’ераУ ліпені 2021 года ўвайшоў у трэнерскі штаб салігорскага «Шахцёра» на чале з Сяргеем Гурэнкам у якасці старшага трэнера[9]. Пакінуў клуб у верасні 2021 года разам з Гурэнкам. Дасягненні
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia