6 жніўня 1979 года цэнтр Баранавіцкага сельсавета (у 1940—1963 гадах Машэвіцкі, у 1963—1968 гадах Зарэцкі) перанесены ў вёску Малюшыца, сельсавет перайменаваны ў Малюшыцкі[2]. 28 снежня 2007 года з раённага падпарадкавання ў склад сельсавета перададзены вёскі Качычы, Людвікі, Навасёлкі, Палужжа, Равіны, Савашы[3]. 29 лістапада 2011 года скасавана вёска Селішча[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2094 чалавекі[5], з іх 97,4 % — беларусы, 1,3 % — рускія, 0,5 % — палякі[6]; паводле перапісу 2019 года — 1674 чалавекі[7].
Крыніцы
↑Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 снежня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).
↑Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 6 жніўня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617).
Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.