Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1828 чалавек[3], з іх 94,1 % — беларусы, 2,5 % — рускія, 2,2 % — палякі[4]; паводле перапісу 2019 года — 1420 чалавек[5].
Насельніцтва, жыхароў: 1828 (2009 г.), 1479 (2017 г.), 1556 (2018 г.).
Арганізацыі і прадпрыемствы
Сельскагаспадарчае рэспубліканскае даччынае ўнітарнае прадпрыемства «Свіцязь» Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі.
Аддзяленне ААТ «Кашалева-Агра».
Гандаль і сфера паслуг
комплексна-прыёмныя пункты у аграгарадку Валеўка; вёсцы Ятра
філіял АСБ «Беларусбанк» у аграгарадку Валеўка
лазня ў в. Харосіца
паштовае аддзяленне сувязі ў аграгарадку Нягневічы
крамы ў аграгарадку Валеўка; вёсцы Ятра.
Установы адукацыі
ДУА «Валеўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад–сярэдняя школа»
Установы аховы здароўя
Санаторый «Свіцязь» – філіял санаторыя «Магістральны» Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі
дзіцячы аздараўленчы лагер «Свіцязь» Навагрудскага раёна
Валеўская амбулаторыя ўрача агульнай практыкі
аптэчны пункт у аграгарадку Валеўка
фельчарска-акушэрскія пункты ў вёсках в Багудзенка і Ятра
Культура
Валеўскі сельскі Дом культуры
Запольскі сельскі Дом культуры
Валеўская сельская бібліятэка
Запольская сельская бібліятэка
Воінскія пахаванні
абеліскі воінам-землякам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, у аграгарадку Валеўка і вёсках Ятра, Кудавічы, Валеўка, Тулічава
стэла Камышаву — камандзіру партызанскага атрада ў вёсцы Ятра
Брацкая магіла каля школы ў аграгарадку Валеўка
Славутасці
Петрапаўлаўская царква ў аграгарадку Валеўка — помнік архітэктуры XVIII—XIX стагоддзяў
Праваслаўная царква ў вёсцы Ятра
Крыніцы
↑Рашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 сакавіка і 10 мая 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 17 (1499).
Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т.2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мінск: БелЭн, 1994. — 537 с.: іл. ISBN 5-85700-142-0. С. 207.
Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.