Я́траўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Ятра.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Валеўкаўскага раёна (з 25 лістапада 1940 года Карэліцкі раён) Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Велікакосіцкага сельсавета[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Навагрудскага раёна. У 1976 годзе ў склад Валеўскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (Багудзенка, Косічы, Лабачы, Навасёлкі, Новыя Ганчары, Старыя Ганчары і Тулічава), наўзамен у склад сельсавета з Валеўскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Концавічы, Кудавічы, Падбор’е і Парэчча)[2]. 25 чэрвеня 2008 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Валеўскага сельсавета[3].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 12 населеных пунктаў: Жадунь, Заполле, Зарэчка, Калмацкаўшчына, Клёны, Концавічы, Кудавічы, Мілеўцы, Падбор’е, Парэчча, Ціхінка, Ятра.
Крыніцы
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Ятраўскі сельсавет у гістарычных адміністрацыйных адзінках |
---|
 |
---|
Валеўскі раён існаваў у 1940 годзе | |
|
|
 |
---|
Карэліцкі раён існуе ў 1940—1962 гадах і з 1965 года | Гарадскія пасёлкі | |
---|
Сельсаветы |
- Асташынскі (1940—1954)
- Баранавіцкі (1968—1979)
- Валеўкаўскі (1940—1962)
- Варанчанскі (1940—1962, 1965—1989, 1995—2017)
- Велікакосіцкі (1940—1954)
- Дальняруцкі (1940—1954)
- Жухавіцкі (1956—1962, з 1965)
- Запольскі (1940—1962, 1965—1987)
- Зарэцкі (1965—1968)
- Кайшоўскі (1954—1961)
- Карэліцкі (1940—1958)
- Красненскі (з 1987)
- Лукскі (1956—1962, з 1965)
- Малюшыцкі (1940—1961, з 1979)
- Машэвіцкі (1940—1962)
- Міратыцкі (1940—1954)
- Мірскі (з 2013)
- Паланаеўскі (1954—1962, 1965—1987)
- Прылуцкі (1956—1961)
- Райцаўскі (1940—1962, з 1965)
- Руткевіцкі (1940—1954)
- Сімакаўскі (1956—1962, 1965—1977)
- Турэцкі (1956—1962, з 1965)
- Ушанскі (1956—1962, 1965—1979)
- Цырынскі (1940—1962, з 1965)
- Ярэміцкі (1956—1962, з 1965)
- Ятраўскі (1940—1962)
|
---|
|
|
|
 |
---|
Навагрудскі раён існуе з 1940 года | |
|
|