Манылы (карная аперацыя)

Аперацыя «Манылы»
Асноўны канфлікт: Другая сусветная вайна, Вялікая Айчынная вайна
Дата 2—14.4.1943
Месца раён вёскі Манылы і ў Маныльскім лесе (Лагойскі раён), таксама Барысаўскі, Плешчаніцкі, Смалявіцкі раёны
Прычына Прысутнасць узброеных савецкіх партызанскіх падраздзяленняў у тыле групы армій «Цэнтр»
Статус аперацыя завершана
Праціўнікі
 Трэці рэйх:

2-і паліцэйскі полк,
танкавая рота,
2 мінамётныя роты,
сапёрны ўзвод

 СССР:

Партызанская брыгада «Штурмавая»

Аперацыя «Манылы» (ням.: Unternehmen Manyly) — кодавая назва карнай аперацыі нямецкіх войск супраць партызанскай брыгады «Штурмавая» і мясцовага насельніцтва ў раёне вёскі Манылы і ў Маныльскім лесе (Лагойскі раён), а таксама ў Барысаўскім, Плешчаніцкім і Смалявіцкім раёнах 2—14 красавіка 1943 года.

Ход аперацыі

Аперацыя праводзілася сіламі 2-га паліцэйскага палка з прыдадзенымі яму танкавай ротай, 2 мінамётнымі і 1 сапёрным узводамі. Ажыццяўлялася ў тры этапы, кожны меў сваю кодавую назву: «Манылы» — 2—4 красавіка, «Вясна — Поўдзень» («Lenz — Süd») — 6—8 красавіка, «Вясна — Поўнач» («Lenz — Nord») — 8—14 красавіка. Карнікам не ўдалося акружыць і знішчыць брыгаду. Нанёсшы праціўніку страты (каля 20 забітых і параненых), партызаны адышлі ў паўночным напрамку.

Карнікі расстралялі 723 чалавека, у тым ліку ў вёсках Бабі Лес 48 чалавек, Замлынне 18 чалавек, Востраў 19 чалавек, Расошнае 43 чалавекі, Туры 34 чалавекі, Хаценава 177 чалавек, Яловіца 28 чалавек (Смалявіцкі раён), Іканаўка 20 чалавек, Пархава 38 чалавек (Лагойскі раён) і іншых, 278 мужчын і 253 жанчыны былі адпраўлены на катаржныя работы. Карнікі захапілі 850 цэнтнераў збожжа, 327 цэнтнераў бульбы, 11 цэнтнераў ільновалакна, разбурылі прадпрыемствы па перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі, у тым ліку 11 млыноў, шмат якія вёскі спалілі.

Крыніцы

Літаратура

  • Пасэ, У. С. Манылы // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 329. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya