Маргарыта Мікалаеўна Ізворска-Елізар’ева
Маргарыта Мікалаеўна Ізворска-Елізар’ева (13 лютага 1946, г. Бяла-Слаціна, Балгарыя) — беларускі рэжысёр оперы, педагог. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1990). БіяграфіяСкончыла Балгарскую (1969) і Ленінградскую (1974) кансерваторыі. У 1975-94 гг. рэжысёр Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі, з 1975 года выкладае ў Беларускай кансерваторыі. У беларускім тэатры паставіла оперы «Дон Карлас» Джузэпэ Вердзі (1979), «Служанка-пані» Дж. Б.Пергалезі (1981), «Севільскі цырульнік» Дж. Расіні (1986), «Чароўная флейта» В. А. Моцарта (1987). У 2002—2009 гадах мастацкі кіраўнік Нацыянальнага тэатра оперы Беларусі. Добраахвотна сышла з тэатра пасля звальнення ў 2009 годзе Валянціна Елізар’ева. З 2021 года мастацкі кіраўнік Нацыянальнага тэатра оперы і балета[1]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia