Марк Тэрэнцый Варон
Марк Тэрэнцый Варон (лат. Marcus Terentius Varrō; 116 г. да н. э., Рыеці, Рымская рэспубліка — 27 г. да н. э., Рым, Рымская імперыя) — рымскі вучоны-энцыклапедыст і пісьменнік I стагоддзя да н. э., па месцы нараджэння названы Варон Рэацiнскi. Аўтарытэт Варона як вучонага і арыгінальнага пісьменніка ўжо пры жыцці быў бясспрэчны. Аўтар шматлікіх прац, у тым ліку і мовазнаўчых, многія з якіх не дайшлі да нашагу часу. БіяграфіяНарадзіўся ў 116 годзе да н.э. у сабінскай Рэаце. На дзяржаўнай службе прайшоў усе пасады да прэтуры, якую даследчыкі адносяць, як мяркуецца, да вайны Пампея з міжземнаморскімі піратамі (67 год да н.э.). Падчас грамадзянскай вайны ў 49 годзе ваяваў на баку Пампея ў Іспаніі. Па заканчэнні вайны Цэзар дараваў яму і прызначыў начальнікам публічнай бібліятэкі. Пасяліўшыся ў Рыме, Варон канчаткова прысвяціў сябе гістарычным пошукам і літаратурнай дзейнасці, якiя даўно ўжо цікавілі яго. Аднак, з асабістых матываў, Марк Антоній учынiў яму Праскрыпцыю / праскрыпцыі, прычым Варон страціў частку сваёй бібліятэкі і сваю зямлю. З 43 года стаў займацца толькі навуковай працай і літаратурнай дзейнасцю. Працаваў да глыбокай старасці. Некаторыя творы напісаў у васьмідзесяцігадовым узросце. ДаследаванніУ сваёй асноўнай лінгвістычнай працы — трактаце «Пра лацінскую мову» (з 25 кнігаў якой захавалася толькі 6) ён разглядаў розныя пытанні трох навук — этымалогіі, марфалогіі і сінтаксісу. Варон вылучаў зыходныя формы назоўнiка (назоўны склон адзіночнага ліку) і дзеяслова (першая асоба адзіночнага ліку ў абвесным ладзе незалежнага стану), адрозніваў словы скланяльныя (зменныя) і нескланяльныя (нязменныя). На падставе марфалагічнага крытэру, зменнасці або нязменнасці слоў па склонах і часах, ім размяжоўваліся чатыры часціны мовы: назоўнiкi, дзеясловы, дзеепрыметнікі і прыслоўі. Таксама Варону належаць тонкія назіранні пра суадносіны граматычнага роду і біялагічнага полу, ліку прадметнага і граматычнага. Адсутнасць форм множнага ліку ў назоўнікаў, якія маюць значэнне зборнасці або рэчыўнасці, ён тлумачыў асаблівасцю іх семантыкі. Не адмаўляючы наяўнасці анамаліяў у словазмяненні, ён, аднак, меркаваў, што іх не так і шмат. Варон даказаў наяўнасць у лацінскай мове шостага склону (аблятыву) і паказаў ролю яго паказчыка (канчатка) у вызначэнні тыпу скланення назоўнікаў і прыметнікаў. «Пра лацінскую мову»:
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia