Марк Эмануілавіч Шнейдэрман
Марк Эмануілавіч Шнейдэрма́н (16 сакавіка 1898, г. Жытомір, Украіна — 15 чэрвеня 1981) — беларускі дырыжор, кампазітар, педагог. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1940). БіяграфіяСкончыў у 1930 годзе Ленінградскую кансерваторыю, клас М. Малько , А. Гаўка . З 1935 (з перапынкамі) дырыжор Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі. У 1947—1957 гадах мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор сімфанічнага аркестра Беларускай філармоніі. Адначасова ў 1936—1971 гадах (з перапынкамі) выкладаў у Беларускай кансерваторыі. ТворчасцьНа беларускай сцэне пад яго музычным кіраўніцтвам пастаўлены опера «Міхась Падгорны» Я. Цікоцкага, балет «Салавей» М. Крошнера (абодва 1939) і інш. Аўтар музыкі для сімфанічнага аркестра, у т.л. уверцюры (1939), п’ес для фартэпіяна з аркестрам (1953), для аркестра беларускіх народных інструментаў (1939), песень, балад, рамансаў, музыкі для дзяцей, апрацовак беларускіх народных песень і інш. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia