Салавей (балет)
«Салавей» — балет у 4 дзеях Міхаіла Крошнера, напісаны ў 1937 годзе. Лібрэта Юрыя Сланімскага і Аляксей Ермалаева напісана паводле аднайменнай аповесці Змітрака Бядулі. Дырыжор — Ілья Гітгарц. Першы нацыянальны народна-гераічны балет. Упершыню пастаўлены ў 1938 годзе ў Адэсе. На сцэне Мінскага тэатра оперы і балета прэм’еры адбыліся ў 1939 годзе. ГісторыяНа момант стварэння спектаклю ў СССР досведу балетных спектакляў па нацыянальнай тэматыцы яшчэ не было. «Салавей» фактычна быў другім спектаклем такога роду пасля балета «Сэрца гор» Андрэя Баланчывадзэ ў пастаноўцы Вахтанга Чубукіяні[1]. Пастаноўка прызначалася для паказу на дэкадзе беларускага мастацтва ў Маскве. Ставілі спектакль спецыяльна запрошаныя харэографы ленінградзец Фёдар Лапухоў (2-і і 3-і акты) і масквіч Аляксей Ермалаеў (1-ы і 4-ы акты)[1]. Супрацоўніцтва двух рознапланавых балетмайстраў прывяло да парушэння цэльнасці балета, таму пазней ён быў перапрацаваны Аляксеем Ермалаевым[1]. Мастаком-пастаноўшчыкам спектаклю быў Павел Масленікаў[2]. АпісаннеБалет пастаўлены балетмайстарамі Аляксеем Ермалаевым і Фёдарам Лапуховым на музыку Міхаіла Крошнера[3]. Лібрэта пісалі Юрый Сланімскі і Аляксей Ермалаеў[4]. Над дэкарацыямі працаваў мастак Барыс Матрунін[5]. Пастаноўка цікавая ўведзенымі ў дзеянне спектакля рознымі старадаўнімі беларускімі абрадамі і звычаямі[6]. ХарэаграфіяАдметнай рысай балета з’яўляецца знойдзеная выдатная раўнавага паміж класічным танцам і народнай харэаграфіяй[7] Кампазітар ўдала выкарыстаў у балеце мелодыі і рытмы беларускіх народных песень і танцаў — «Лявоніху», «Юрачку», «Янку-польку», «Крыжачок»[8][9], «Мяцеліцу», «Лянок» і разам з імі польскія танцы — мазурку, паланэз, кракавяк[10]. «Лявоніха», якую паставіў Канстанцін Алексютовіч, была фінальнай сцэнай спектаклю. На дэкадзе беларускага мастацтва ў Маскве ў 1941 годзе фінальны танец балета танчыла адначасова 100 пар[11]. Мікалай Галаванаў так ахарактарызаваў яго[12]:
СюжэтУ аснову сцэнарыя пакладзена аднайменная аповесць Змітрака Бядулі пра лёс артыста прыватнага панскага тэатра Сымона Салаўя і яго любові да прыгажуні Зосі[3]. Акцёры
Юлія Хіраска ўспамінала[1], што Сямён Дрэчын быў паўнавартасным суаўтарам балетмайстраў і змог стварыць адну з лепшых сваіх работ[1]. Юлія Чурко так апісвала майстэрства акцёраў, якія выконвалі галоўныя ролі[17]:
УзнагародыПасля паказу спектакля на Першай беларускай дэкадзе ў Маскве, тэатр атрымаў ва ўзнагароду ордэн Леніна і права называцца Дзяржаўным вялікім тэатрам оперы і балета[18]. Многія ўдзельнікі стварэння балета «Салавей» былі адзначаны ўрадавымі ўзнагародамі: Аляксей Ермалаеў, які працаваў у Вялікім тэатры, быў, тым не менш, удастоены звання Народнага артыста БССР, Міхаіл Крошнер — звання Заслужанага артыста БССР, дырыжор Марк Шнейдэрман — звання заслужанага дзеяча мастацтваў БССР, а Сямён Дрэчын — узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны»[1]. Пастаноўкі ў іншых тэатрахПаралельна з пастаноўкай у Мінску балет Міхаіла Крошнера «Салавей» у 1939 ставіўся на сцэне Адэскага тэатра оперы і балета[19][20]. Юлія Хіраска кансультавала там пастаноўку беларускіх народных танцаў[1]. Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia