Мархлеўск
Мархле́ўск[1] (трансліт.: Marchlieŭsk, руск.: Мархлевск) — вёска ў Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Паселіцкага сельсавета. Гісторыя![]() Паводле звестак заснавальніка і першага дырэктара Хойніцкага раённага краязнаўчага музея Аляксандра Максімавіча Зелянкоўскага, у 1874 годзе побач з вёскай Лісцвін на землях аднаіменнага фальварку графа Ракіцкага аселі і заснавалі сядзібы сем’і Міхала Шацілы і Фелікса Цішкевіча. Пазней тут жа пасяліўся Антон Караткевіч. Гэтак узнікла аколіца Лісцвін. У метрычных кнігах Астраглядаўскага касцёла за 1876 год згаданая таксама сям’я Куліцкіх, якая жыла ў засценку Лісцвін.[2] На 1909 г. у аколіцы Лісцвін Мікуліцкай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні было ўжо 42 двары з 210 жыхарамі.[3] ![]() У слоўніку Я. Н. Рапановіча сцвярджаецца, нібы да 1925 года паселішча мела назву Лісцвінская Слабада[4][A]. Але і пасля перайменавання, як засведчылі В. П. Пічукоў і М. І. Старавойтаў ў сувязі з пераходам у тым жа 1925 годзе да васьміпольнага севазвароту, яно называлася аколіцай Мархлеўск, не слабадой. З 1938 года, як і паўсюдна ў Беларусі, аколіца пачала звацца вёскай[6]. Найбольш актыўная забудова адбывалася ў 1920-я гады. З 8 снежня 1926 года да 30 снежня 1927 года цэнтр Мархлеўскага сельсавета Хойніцкага раёна Рэчыцкай, з 9 чэрвеня 1927 года Гомельскай акругі. Згодна з «Арыентыровачным плянам калектывізацыі польскіх вёсак на Гомельшчыне 1929/1930 году», у Мархлеўску меркавалася арганізаваць машыннае, малочнае і жывёлагадоўчае таварыствы[7]. У 1930 годзе ў Мархлеўску 41 двор, 204 жыхары, 82 % з якіх складалі каталіцкія альбо «польскія» сем’і. Тады ж арганізаваны калгас імя Юльяна Мархлеўскага, працавала кузня. 14 жыхароў загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Паводле перапісу 1959 года ў вёсцы 233 жыхары. У складзе калгаса «Світанне» (цэнтр — вёска Паселічы). ЗаўвагіКрыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia