Марына Іванаўна Лягенчанка
Марына Іванаўна Ляге́нчанка[1] (нар. 28 чэрвеня 1925)— вучоны ў галіне педыятрыі, доктар медыцынскіх навук (1973), прафесар (1992). Заслужаны ўрач БССР (1971). БіяграфіяНарадзілася ў горадзе Казань. Бацька — Іван Сяргеевіч Лягенчанка. У 1943 годзе скончыла сярэднюю школу. У 1943—1944 гг. вучылася ў Казанскім медыцынскім інстытуце, у 1948 годзе скончыла Мінскі медыцынскі інстытут і працавала ў ім. У 1948—1951 гг. аспірант кафедры дзіцячых хвароб, у 1951—1968 гг. асістэнт. У 1954 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Микроэлементы (медь, цинк) в крови детей при ревматизме»[2]. У 1968—1970 гг. дацэнт, у 1970—1992 гг. загадчык кафедрай дзіцячых хвароб лячэбнага факультэта Мінскага медыцынскага інстытута, у 1992—1993 гг. — прафесар. У 1978 годзе абараніла доктарскую дысертацыю на тэму «Деятельность сердца и особенности регионарного кровообращения при пневмонии у детей раннего возраста»[2]. Навуковая дзейнасцьМ. І. Лягенчанка належаць навуковыя працы па пульманалогіі і кардыялогіі дзяцей ранняга ўзросту. Распрацавала і ўкараніла ў практыку шэраг методык даследавання дыхальнай і сардэчна-сасудзістай сістэм. Аўтар больш за 50[2] навуковых прац. Пад яе кіраўніцтвам абаронены 5 кандыдацкіх дысертацый[2]. Сярод апублікаванага:
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia