Юрый Анатольевіч Зісер
Ю́рый Анатольевіч Зі́сер (28 чэрвеня 1960, Львоў, Украіна — 17 мая 2020, Мінск) — беларускі прадпрымальнік, дырэктар і ўласнік унітарнага прадпрыемства «Надзейныя праграмы», заснавальнік, уласнік і (да 2012) генеральны дырэктар найбуйнейшага ў Беларусі парталу TUT.BY[1], грамадскі дзеяч, мецэнат. БіяграфіяЮрый Зісер нарадзіўся ў жыдоўскай[2] сям'і, 28 чэрвеня 1960 года ў Львове, Украіна. Скончыў Паўночна-Заходні політэхнічны інстытут у Ленінградзе па спецыяльнасці «Электронныя вылічальныя машыны». У 1977—1994 гадах працаваў праграмістам, сістэмным аналітыкам і кіраваў рознымі праектамі.[3] У 1980-х гадах пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай, беларускім культуролагам Юліяй Чарняўскай. Разам з ёй з’ехаў у Мінск. У сталіцы Беларусі жыў з 1987 года. У пачатку 1990-х гадоў «вахтавым метадам» працаваў праграмістам у Лангепасе (Цюменская вобласць, Расія)[4]. У 1992 годзе з удзелам Ю. Зісера было заснавана прадпрыемства «Надзейныя праграмы», якое займалася распрацоўкай праграмнага забеспячэння для банкаўскай сферы. Пад эгідай названага прадпрыемства быў створаны інтэрнэт-партал TUT.BY, які з цягам часу стаў найбольш папулярным інтэрнэт-рэсурсам у Байнэце[5]. У 2013 годзе паступіў у Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі на клас аргана, які паспяхова скончыў у 2015 годзе[6]. Ю. Зісер актыўна займаўся дабрачыннасцю — падтрымліваў грамадскія ініцыятывы, удзельнічаў у краўд-кампаніях. Захапляўся джазавай і арганнай музыкай, дапамагаў аднаўляць арганы па ўсёй Беларусі[7]. Пры яго фінансавай падтрымцы былі адноўлены арганы ў Мінску, Нясвіжы, Пінску[6]. У 2019 годзе з'яўляўся адным з арганізатараў і спонсараў міжнароднага фестываля клезмерскай музыкі ў Мінску (Litvak Klezmer Fest)[8]. У 2019 годзе далучыўся да калектыўнага звароту з прапановай перапахаваць К. Каліноўскага ў Беларусі.[9] Хварэў на рак. Памёр 17 мая 2020 года пасля працяглай хваробы. КрытыкаЮрый Зісер быў членам Грамадска-кансультатыўнага савета пры Адміністрацыі прэзідэнта А. Лукашэнкі (у 2009—2011) і адным з аўтараў[10] прэзідэнцкага ўказа № 60, які ўзмацняў рэгуляванне інтэрнэту з боку дзяржавы, абмяжоўваў доступ да рэсурсаў з незаконным або непажаданым кантэнтам, кантроль над каментарамі ў інтэрнеце і над карыстальнікамі[11][12]. На лекцыі ў ЕГУ ў 2011 годзе Зісер выступаў з апраўданнем цэнзуры ў інтэрнеце[10][13]. У 2013 годзе галоўны рэдактар сайта Хартыя'97 Наталля Радзіна абвінаваціла Юрыя Зісера ў супрацы з аўтарытарным рэжымам Лукашэнкі і атрыманні выгады ад прыняцця А. Лукашэнкам указа аб рэгуляванні інтэрнэту, паводле якога беларускім бізнесменам забаранілі мець хостынг за мяжой. Ю. Зісер, паводле Н. Радзінай, з’яўляўся ўладальнікам найбуйнейшай хостынгавай кампаніі ў Беларусі[14]. У адказ Зісер прыгразіў прыцягнуць Радзіну да суда[14] і заявіў, што беларускія хостынгавыя кампаніі, вымушаныя перанесці абсталяванне з Расіі ў Беларусь, самі пацярпелі ад згаданага ўказа[15]. У красавіку 2015 года з крытыкай Ю. Зісера выступіў А. Лукашэнка, які ў час паслання прэзідэнта да Нацыянальнага сходу звярнуўся да С. Шапіры: «Зісер гэты ваш непрыстойна сябе паводзіць... Я ж вас год таму прасіў усіх яўрэяў узяць пад кантроль. А Зісера мы ніяк не можам нармалізаваць»[16]. Бібліяграфія
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia