Марына Уладзіміраўна Пятрова
Марына Уладзіміраўна Пятрова (6 лютага 1934, Рыга) — беларуская артыстка балета, педагог. Заслужаная артыстка БССР (1967). БіяграфіяУ 1952 годзе скончыла Маскоўскае харэаграфічнае вучылішча. У 1952—1972 гадах — салістка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі, адначасова ў 1968—1971, 1973—1975 і з 1980 года — выкладчык Беларускага харэаграфічнага каледжа. Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1959 года. ТворчасцьВыканала галоўныя партыі ў беларускіх балетах: Джулія, Няўзіра («Альпійская балада», «Выбранніца» Я. Глебава), Рузя («Падстаўная нявеста» Г. Вагнера); у спектаклях класічнага і сучаснага рэпертуару: Аўрора, Маша («Спячая прыгажуня», «Шчаўкунок» П. Чайкоўскага), Ліза («Марная засцярога» П. Л. Гертэля), Гамзаці, Вулічная танцоўшчыца («Баядэрка », «Дон Кіхот» Л. Мінкуса), Гюльнара («Карсар » А. Адана), Вакханка («Вальпургіева ноч» Ш. Гуно), Крылянка («Папялушка » С. Пракоф’ева), Анель («Блакітны Дунай» І. Штрауса), Эгіна («Спартак » А. Хачатурана). ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia