Альпійская балада (балет)
Альпійская балада — аднаактовы балет Яўгена Глебава, пастаўлены ў 1967 годзе Беларускім дзяржаўным тэтрам оперы і балета[1][2] пад кіраўніцтвам дырыжора Г. Н. Дугашава. Гісторыя стварэнняБалет заснаваны на аднайменнай аповесці Васіля Быкава. Лібрэта было напісана вядомай балерынай і педагогам Раісай Чарахоўскай. Спачатку Васіль Быкаў не пагаджаўся на прапановы стварыць балет па матывах яго аповесці, пакуль Раіса Чарахоўская асабіста не прыехала да яго ў гасцініцу і не ўгаварыла. Пазней Быкаў быў вельмі задаволены балетам, а Яўген Глебаў стаў адным з яго сяброў[3]. У 1966-м Глебаў стварыў партытуру. А ў наступным годзе балет быў увасоблены на акадэмічнай сцэне харэографам Атарам Дадышкіліяні[1]. Пастаноўка распавядае пра Джулію і Івана, якія ў час Вялікай Айчыннай вайны збягаюць з канцлагера[1]. Сцэнаграфіяй займаўся мастак Яўген Чамадураў[1]. Акцёры
Іншыя пастаноўкіУ 1972 годзе ставіўся харэографам Атарам Дадзішкіліяні ў Чэлябінскім тэатры оперы і балета[2]. Уплыў на культуруПасля стварэння балету Яўген Глебаў на яго ж аснове стварыў «Сюіту з балета „Альпійская балада“». Спектакль магутна прагучаў на сваіх першых паказах, а потым «пражыў» доўгае і шчаслівае «жыццё»[1]. Рэдка здараецца, каб нацыянальны балетны твор не адно дзесяцігоддзе трымаўся на сцэне і прайшоў больш за 100 разоў[1]. УзнагародыУ 1968 годзе музыка балета «Альпійская балада» ўдастоена другой прэміі і звання лаўрэата (першая прэмія не прысуджалася) Усесаюзнага конкурсу на стварэнне новых музычных спектакляў у адзначэнне 50-годдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года[4]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia