Марына (фр.: marine, італ.: marina, ад лац.: marinus — марскі) — жанр выяўленчага мастацтва, які адлюстроўвае марскі краявід[1], а таксама сцэну марской бітвы або іншыя падзеі, якія адбываюцца на моры. З'яўляецца разнавіднасцю пейзажа. У якасці самастойнага віду пейзажнага жывапісу марына вылучылася напачатку XVII стагоддзя ў Галандыі.
Марыніст (фр.: mariniste) — мастак, які піша марыны[2]. Выдатныя прадстаўнікі гэтага жанру — англічанін Уільям Цёрнер і расійскі (армянскі) мастак Іван Канстанцінавіч Айвазоўскі, які напісаў каля 6000 карцін на марскую тэму.
Ва Францыі існуе афіцыйнае званне мастака Марскога флоту, якое прысвойваецца міністрам абароны выдатным мастакам-марыністам. Званне можа быць прысуджана не толькі мастакам, але таксама фатографам, ілюстратарам, гравёрам і скульптарам (падрабязней гл. Мастак Марскога флоту).
Мари́на // Краткий словарь терминов изобразительного искусства / Под. общ. редакцией Г. Г. Обухова — М.: Советский художник, 1961. — С. 89. — 192 с. — 15 000 экз. (руск.)
Мари́на // Популярная художественная энциклопедия. Архитектура. Живопись. Слульптура. Графика. Декоративное искусство. В 2 т. / Под ред. Полевого В. М. Ред. кол.: В. Ф. Маркузон, Д. В. Сарабьянов, В. Д. Синюков (зам. гл. ред.) — М.: Издательство «Советская энциклопедия», 1986. — Книга I. А—М., 1986. — С. 431. — 447 с, ил , 32 л. ил. — 200 000 экз. (руск.)