Марыс дэ Вламінк
Марыс дэ Вламінк (фр.: Maurice de Vlaminck; 4 красавіка 1876, Парыж — 11 кастрычніка 1958) — французскі жывапісец і графік. Прадстаўнік фавізму. Самавучка. Фарміраваўся пад уплывам В. ван Гога і П. Сезана. Раннія творы (пачатак XX ст.) дынамічныя па кампазіцыі, напружана-кантрасныя і крыкліва-зыркія па колеры і пейзажы: «Чырвоныя дрэвы», «Дом пад дрэвам», «Цырк», «Нацюрморт з яблыкамі» (усе 1906), «Баркі на Сене» (1907), «Буксір каля Шату» (1908), «Кветкі» (1909); партрэт А. Дэрэна (1905), «Аўтапартрэт» (1912) і інш. Творам 1920—30-х гг. («Руэй-ла-Гадэльер», «Царква ў Авер-сюр-Уаз. Памяці ван Гога») уласціва драматычная экспрэсія, змрочны каларыт. Працаваў у галіне станковай і кніжнай графікі (гравюры на дрэве «Жаночая галава», «Аржэнтоль», літаграфія «Сен-ле-Таверні» і інш.). Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia