Марыямпаль (Гарадоцкі раён)
Марыя́мпаль[1] (трансліт.: Maryjampaĺ, руск.: Мариямполь) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Вайханскага сельсавета. За 9 км на поўдзень ад Гарадка, 3 км ад чыгуначнай станцыі Залучча на лініі Віцебск — Невель. На паўднёвым захадзе знаходзіцца возера Лосвіда, на захадзе і ўсходзе ляжаць участкі лесу. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і далей па шашы Гарадок — Віцебск. ГісторыяУ 2-й палове 19 стагоддзя маёнтак у Лосвідскай воласці Віцебскага павета Віцебскай губерні, уласнасць памешчыка Корсака. У 1905 годзе 300 дзесяцін зямлі, 300 дзесяцін лесу. У 1919 годзе на базе маёнтка створана сельскагаспадарчая арцель (у 1925 годзе 6 чалавек). У 1920 годзе вёска ў Віцебскім павеце. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года ў Аляксандраўскім сельсавеце Гарадоцкага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). У 1926 годзе хутар. Сельскагаспадарчае таварыства, школа 1-й ступені (у 1925 годзе 2 настаўнікі, 106 вучняў). З 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У Другую сусветную вайну з фронту не вярнуліся 3 жыхары. З 16 ліпеня 1954 года ў Прудніцкім сельсавеце. У 1970 годзе ў саўгасе «Стайкаўскі». У 1997 годзе ў саўгасе «Азёрны». З 8 красавіка 2004 года ў Вайханскім сельсавеце. У 2012 годзе ў складзе аддзела «Азёрны» ААТ «Гарадоцкі райаграпрамзаб». Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia