Марыя Барысаўна Осіпава
Марыя Барысаўна Осіпава (27 снежня 1908, вёска Серкавіцы, Талачынскі раён, Віцебская вобласць — 5 лютага 1999, Мінск) — удзельніца Мінскага падполля і партызанскага руху ў Вялікай Айчыннай вайне. Член КПСС з 1928 г. У 1941 г. арганізавала падпольную групу ў Мінску, сувязная партызанскіх атрадаў, арганізатар падрыхтоўкі знішчэння Вільгельма Кубэ. Герой Савецкага Саюза (29.10.1943). БіяграфіяЗ 1926 г. М. Б. Осіпава на партыйнай і савецкай рабоце. У 1935 годзе скончыла Вышэйшую камуністычную сельскагаспадарчую школу, у 1940 — Мінскі юрыдычны інстытут. ![]() Пасля вызвалення Беларусі вярнулася ў Мінск і актыўна ўдзельнічала ў аднаўленні разбуранага вайной горада. Затым працавала ў апараце Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Васіля Іванавіча Казлова, узначальвала аддзел па памілаванні пры Прэзідыуме Вярхоўнага Савета Беларусі, была членам Вярхоўнага Суда Беларускай ССР, членам рэспубліканскага Камітэта абароны міру. У 1947—1963 гадах абіралася дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР 2—5-га скліканняў. Немалаважная заслуга М. Б. Осіпавай у рэабілітацыі членаў мінскага падполля, абвінавачаных у супрацоўніцтве з нацысцкімі акупантамі. Марыя Барысаўна паручылася больш чым за тры сотні ўдзельнікаў антынацысцкага руху. У 1988 г. Марыя Осіпава ўваходзіла ў склад Дзяржаўнай камісіі па расследаванні злачынстваў у Курапатах. Ушанаванне памяціНа доме па вуліцы Кісялёва, 11 у Мінску, дзе Марыя Осіпава пражывала ў 1970—1999 гадах, устаноўлена мемарыяльная дошка. КрыніцыЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia