Васіль Іванавіч Казлоў
Васі́ль Іва́навіч Казло́ў (18 лютага 1903, вёска Заграддзе, цяпер Жлобінскі раён, Гомельская вобласць — 2 снежня 1967, Мінск), савецкі і беларускі партыйны і дзяржаўны дзеяч, Герой Савецкага Саюза (1.9.1942)[3], генерал-маёр (1943). БіяграфіяНарадзіўся 18 лютага 1903 года ў сялянскай сям’і. Член КПСС з 1927. У 1929—1933 вучыўся ў Камуністычным універсітэце імя Леніна ў Мінску. З 1940 года — намеснік старшыні СНК БССР. Напачатку Вялікай Айчыннай вайны 1941—1945 быў пакінуты ў тыле ворага ўпаўнаважаным ЦК КПБ па арганізацыі партызанскага руху. З красавіка 1941 2-гі, з ліпеня 1941 1-ы сакратар Мінскага падпольнага абкама КПБ і камандзір Мінскага партызанскага злучэння, адначасова з ліпеня 1944 1-й сакратар Мінскага гаркама КПБ. З 1947 старшыня Вярхоўнага Савета БССР. З студзеня 1948 старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР і намеснік старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР. Член ЦК КПСС з 1966, кандыдат з 1956. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 2—7-га скліканняў. З 1949 года — член Бюро ЦК КП Беларусі. Памёр 2 снежня 1967 года ў Мінску. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках. Узнагароды
Памяць
Творы
Зноскі
Літаратура
СпасылкіВасіль Іванавіч Казлоў на сайце «Героі краіны» |
Portal di Ensiklopedia Dunia