Алена Рыгораўна Мазанік
Алена Рыгораўна Мазанік (22 сакавіка (4 красавіка) 1914, в. Паддзягцярня — 7 красавіка 1996) — савецкая разведчыца, непасрэдная выканаўца знішчэння генеральнага камісара Беларусі Вільгельма Кубэ. Герой Савецкага Саюза (1943). БіяграфіяНарадзілася ў вёсцы Паддзягцярня (цяпер Пухавіцкі раён Мінскай вобласці) у сялянскай сям’і. Адукацыя — сярэдняя, 6 класаў, вучылася ў Блужскай школе[1].. У 1931 годзе паступіла на працу афіцыянткай у сталовую Саўнаркама БССР. Неўзабаве выйшла замуж за Б. А. Тарлецкага, шафёра, работніка НКУС. У 1935 годзе ў яе нарадзіўся сын Жэня, які памёр праз паўтара года. Пасля нараджэння дзіцяці Алена перайшла працаваць у дом адпачынку беларускага Саўнаркама; у 1939 годзе яна перанесла заўчасныя роды; дзіцяці выратаваць не ўдалося. У гэтым жа годзе Алена перайшла на працу ў сталовую ЦК Кампартыі Беларусі. Пасля падзення Мінска Алена (сяброўкі звалі яе Галінай, пад гэтым імем яна была вядомая і немцам, і партызанам) уладкавалася прыбіральшчыцай у адну з нямецкіх вайсковых частак, потым працавала афіцыянткай на фабрыцы-кухні і ў казіно для нямецкіх афіцэраў. Забойства Вільгельма КубэУ пачатку чэрвеня 1943 года была прынята на працу ў трохпавярховы асабняк па вул. Тэатральнай, 27, у якім жыў разам з сям’ёй генеральны камісар Беларусі Вільгельм Кубэ. У ноч з 21 на 22 верасня 1943 года ў Мінску, у доме ва ўласным ложку выбухам англійскай міны з гадзіннікавым механізмам быў забіты гаўляйтэр Беларусі Вільгельм Кубэ. Бомбу пад ложак падклала Алена Мазанік, якая працавала там прыбіральшчыцай. Перадала ёй бомбу падпольшчыца Марыя Осіпава. Пасляваенны перыядУ 1952—1960 гадах А. Р. Мазанік займала пасаду намесніка дырэктара Фундаментальнай бібліятэкі імя Я. Коласа Акадэміі навук БССР[2]. Заслужаны работнік культуры БССР (1980)[2]. Памяць![]() На доме па вуліцы Чычэрына, 2 у Мінску, у якім жыла Алена Мазанік, устаноўлена мемарыяльная дошка. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia