Надзея Віктараўна Траян

Надзея Віктараўна Траян
Род дзейнасці партызан, вучоная, урач, выкладчыца ўніверсітэта
Дата нараджэння 24 кастрычніка 1921(1921-10-24)
Месца нараджэння
Дата смерці 7 верасня 2011(2011-09-07) (89 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Муж Васіль Ігнатавіч Карацееў[d]
Месца працы
Альма-матар
Прыналежнасць СССР
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Дружбы народаў Ордэн Чырвонай Зоркі медаль Жукава медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» Медаль «Партызану Айчыннай вайны» I ступені медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Дваццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Трыццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Сорак гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «50 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» юбілейны медаль «60 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» юбілейны медаль «60 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «65 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» Медаль «У памяць 850-годдзя Масквы» медаль «Ветэран працы» юбілейны медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «70 гадоў Узброеных Сіл СССР» медаль «У памяць 800-годдзя Масквы»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Надзея Віктараўна Трая́н[1] (24 кастрычніка 1921, Дрыса — 7 верасня 2011, Масква[2]) — савецкая разведчыца і медыцынская сястра партызанскага атрада «Бура», Герой Савецкага Саюза (1943).

Біяграфія

Нарадзілася ў сям’і служачага. Скончыла 10 класаў. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны, знаходзячыся на тэрыторыі, акупаванай фашысцкімі войскамі, удзельнічала ў рабоце падпольнай арганізацыі ў горадзе Смалявічы Мінскай вобласці. Члены падпольнай камсамольскай арганізацыі, створанай на торфазаводе, збіралі разведдадзеныя аб праціўніку, папаўнялі шэрагі партызан, аказвалі дапамогу іх сем’ям, пісалі і расклейвалі ўлёткі. З ліпеня 1942 г. была сувязной, разведчыцай, медсястрой партызанскіх атрадаў «Сталінская пяцёрка» (камандзір М. Васіленка), «Бура» (камандзір М. Скаромнік), брыгады «Дзядзі Колі» (камандзір — Герой Савецкага Саюза П. Р. Лапацін) у Мінскай вобласці. Удзельнічала ў аперацыях па падрыве мастоў, нападзенні на варожыя абозы, не раз ўступала ў бой з карнікамі. Па заданні арганізацыі прыняла ўдзел разам з М. Б. Осіпавай і А. Р. Мазанік ў падрыхтоўцы аперацыі па знішчэнні нацысцкага гаўляйтара Беларусі Вільгельма Кубе. Аб гэтым подзвігу савецкіх партызан расказана ў мастацкім фільме «Гадзіннік спыніўся апоўначы» («Беларусьфільм»).

Званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка» (№ 1209) Надзеі Віктараўне Траян прысвоена 29 кастрычніка 1943 года за мужнасць і гераізм, праяўленыя ў барацьбе з гітлераўскімі захопнікамі.

Пасля вайны ў 1947 годзе скончыла 1-ы Маскоўскі медыцынскі інстытут. Працавала дырэктарам НДІ санітарнай асветы Міністэрства аховы здароўя СССР, дацэнтам кафедры хірургіі 1-га Маскоўскага медыцынскага інстытута. Была членам прэзідыума Савецкага камітэта ветэранаў вайны, членам Камітэта абароны міру, старшынёй выканкама Саюза таварыстваў Чырвонага крыжа і Чырвонага паўмесяца СССР, членам Савета міжнароднай Федэрацыі змагароў супраціву, сустаршынёй Міжнароднай арганізацыі санітарнай асветы.

Жыла ў Маскве.

Кандыдат медыцынскіх навук, старшы лейтэнант медыцынскай службы запасу.

Узнагароды

Памяць

  • У 2012 годзе імя Н. В. Траян было прысвоена сярэдняй агульнаадукацыйнай школе № 1288 горада Масквы, увосень 2021 года каля школы быў устаноўлены помнік-бюст гераіні[3].
  • 21 кастрычніка 2021 годзе на базе Першага Маскоўскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта імя І. М. Сечанава адкрыты Гісторыка-патрыятычны цэнтр імя Героя Савецкага Саюза Н. В. Траян[3].
  • З 2022 года сярэдняя школа № 2 горада Верхнядзвінска носіць імя Надзеі Віктараўны Траян[3].
  • Цэнтральным музеі Вялікай Айчыннай вайны, на Паклоннай гары ў Маскве адкрылася экспазіцыя, прысвечаная Герою Савецкага Саюза Надзеі Траян[4].

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya