Марыя Дамброўская
Марыя Дамбро́ўская (польск.: Maria Dąbrowska; 6 кастрычніка 1889, г. Русаў, Польшча — 19 мая 1965) — польская пісьменніца. БіяграфіяУ 1907—1914 гадах вучылася ў Лазанскім і Брусельскім універсітэтах. Літаратурную дзейнасць пачала ў 1910-я гады. Першыя зборнікі апавяданняў «Дзеці радзімы» (1918), «Галінка чарэшні» (1922) і «Усмешка дзяцінства» (1923) прысвечаны дзецям з іх своеасаблівым успрыманнем свету. У зборніку навел «Людзі адтуль» (1926) паказаны жыццё і ўнутраны свет вясковай беднаты ў пачатку XX стагоддзя, у зборніку «Прыкмета жыцця» (1938) — нялёгкае існаванне чалавека ў грамадстве. Самы вядомы твор Дамброўскай — эпічная тэтралогія «Ночы і дні» (1932—1934), у якой намалявана гісторыя жыцця адной сям’і з 1860-х гадоў да Першай сусветнай вайны. Аўтар гістарычных драм «Геній-сірата» (1939) і «Станіслаў і Багуміл» (1945), рамана-эпапеі «Прыгоды думаючага чалавека» (незакончаны, выданы ў 1970), «Дзённікаў» (1 — 5, выд. 1988), літаратурна-крытычных артыкулаў (зборнік «Думкі аб падзеях і людзях», 1956). Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia