Альжбета Мацільда Патоцкая
Альжбета Мацільда Патоцкая, народжаная Радзівіл (1 лістапада 1861, Берлін — 13 мая 1950, Лазана) — дачка нясвіжскага і клецкага ардыната Антонія Вільгельма Радзівіла. БіяграфіяПаходжанне![]() Дачка нясвіжскага і клецкага ардыната Антонія Вільгельма Радзівіла (1833—1904) і яго жонкі Марыі дэ Кастэлян. Мела братоў Ежы Фрыдэрыка і Станіслава і сястру Алену. Ад бацькі атрымала ў спадчыну 600 тысяч марак, як было агаворана ў яе шлюбным кантракце. Грошы гэтыя павінны былі брацца з таго капіталу, што захоўваўся ў дэпо фірмы братоў Шыклер. Сям’я16 чэрвеня 1885 года ў Берліне пабраліся шлюбам з ардынатарам ланьцуцкім Раманам Патоцкім . Іх вяселле адбылося ў Берліне. Альжбета была сяброўкай імператрыцы Аўгусты . Імператара Вільгельма I Гогенцолерна прадстаўляў на вяселлі яго сын Фрыдрых Вільгельм з жонкай Вікторыяй , якая была дачкой англійскай каралевы Вікторыі. Такім чынам, праз гэты шлюб Раман Патоцкі стаў уладальнікам самай вялікай уласнасці ў Галіцыі і атрымаў сувязь з амаль усімі пануючымі дамамі Еўропы. У шлюбе нарадзіліся двое дзяцей:
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia